Былы палітвязень Эдуард Лобаў паведаміў, што кожны чацвер павінен адзначацца ў Маскоўскім РУУС Менску. А таксама знаходзіцца дома 22-й гадзіны.
«Гэта было ў мінулы чацьвер, калі я хадзіў адзначацца ў пастарунак. Мяне адвезьлі ў суд і там патлумачылі, што нагляд узмоцнены з-за майго першага парушэньня. Парушэньнем яны лічаць тое, што аднойчы я спазьніўся на паўгадзіны дахаты», — апавёў Эдуард Лобаў карэспандэнту Свабоды.
Прэвэнтыўны нагляд за былым палітвязьнем устаноўлены на год ад леташняга сьнежня.
Пасьля акцыі 25 сакавіка Лобава затрымалі для праверкі дакумэнтаў. Былы палітвязень не выключае, што гэта таксама магло стаць прычынай для ўзмацненьня нагляду, хоць пра гэта яму не казалі.
18 сьнежня мінулага году Эдуарда Лобава вызвалілі з калёніі «Воўчыя норы», што пад Івацэвічамі, пасьля чатырохгадовага зьняволеньня. Маладафронтавец Эдуард Лобаў быў асуджаны на 4 гады нібыта за бойку зь мінакамі на вуліцы Янкі Брыля за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў.