З рэха зьехаць:
- ‘Звар’яцець, ускруціцца’. Зусім з рэха зьехаў, наглядзеўшыся тэлешоў.
Сынонімы: з глузду зьехаць, з розуму выбіцца, кашулі свае забаяцца, зь лядáшчыкам спазнацца, блёкату аб’есьціся, чэмеру наесьціся, сысьці з поля.
- ‘Зрабіць глупства, (часова) здурнець’.
Сынонім: з быка ўпасьці.
Магчыма, тут спачатку было ня рэха, а рэхва ‘жалезны абруч на буксе кола ў возе’. Мэтафара простая і зразумелая. Але і ў выразе „з рэха зьехаць“ добрая мэтафара: натхніла мастака на зьмястоўны рысунак.
Чытайма пра фразэмы:
Іван Лепешаў. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2-х т. — Менск, 1993.
Зьміцер Санько. Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. — Менск, 1991.
Е. Боярина, В. Сивчиков. 2000 русских и 2000 белорусских идиом, фразеологизмов и устойчивых словосочетаний. — Минск, 2006.