2013: Год у фотаздымках

Дзеці нясуць дадому гуманітарную дапамогу на ўскраіне Кабулу 1 студзеня.

Шыіцкія мусульмане ў ірацкім горадзе Кербала моляцца ў мячэці Імама Хусэйна 2 студзеня.

Францускі актор Жэрар Дэпардзьё ў горадзе Саранску ў Мардовіі 6 студзеня. Дэпардзьё атрымаў расейскае грамадзянства ў лютым.

Каляды ў Беларусі; вёска Калачы Менскай вобласьці, 7 студзеня.

Вадохрышча каля Бішкеку, Кіргізія, 19 студзеня.

Людзі уцякаюць ад слезацечнага газу на плошчы Тахрыр у Каіры 24 студзеня.

Сырыйскія антыўрадавыя паўстанцы пад абстрэлам каля Дамаску 30 студзеня.

Іранскія школьніцы слухаць прамову прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінэжада на сэсіі парляменту ў Тэгеране 3 лютага.

Від на сталіцу Армэніі, Ерэван, і на гару Арарат за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў у краіне, якія прайшлі 18 лютага.

Муж з жонкай на пустой вуліцы ў мястэчку, якое апынулася ў зоне адсяленьня пасьля аварыі на японскай атамнай электрастанцыі Фукусіма, 22 лютага.

Труна з парэшткамі прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса па вуліцах Каракасу 6 сакавіка.

Тоны мёртвай рыбы ў затоцы каля Рыё-дэ-Жанэйру 13 сакавіка.

Палярнае зьзяньне над Швэцыяй 17 сакавіка.

Беларускія дзяўчаты на падрыхтоўцы да ганаровай варты ў Дзень Перамогі; плошча Перамогі ў Менску 11 красавіка.

Надзея Талаконьнікава з гурту "Pussy Riot" падчас судовага паседжаньня 26 красавіка. Талаконьнікава адбывае двухгадовы тэрмін па абвінавачваньні ў хуліганстве на глебе распальваньня рэлігійнай варожасьці.

Іранская жаночая пара гуляе ў настольны тэніс супраць амэрыканскай у Парыжы 14 траўня.

Фінал «Эўрабачаньня-2013» ў швэдзкім Мальмё 18 траўня. Выступае прадстаўніца Малдовы Алёна Мун.

Асьвячэньне касьмічнага карабля перад палётам на касмадроме Байканур 27 траўня.

Труны з грузінскімі вайскоўцамі, забітымі ў Аўганістане; лётнішча каля Тбілісі, 9 чэрвеня.

Выбух кактэйлю Молатава падчас сутычкі паліцыі з пратэстоўцамі на плошчы Таксім у Стамбуле 11 чэрвеня.

Кітайскія касманаўты вярнуліся на Зямлю, 26 чэрвеня.

Бык скача над удзельнікамі фэстывалю Сан Фэрміна ў Памплёне, Гішпанія, 8 ліпеня.

Зборная Расіі падчас чэмпіянату сьвету па сынхронным плаваньні ў Барсэлёне 21 ліпеня.

Папа Францішак перад натоўпам вернікаў у Рыё-дэ-Жанейру 22 ліпеня.

Затопленая паводкай вёска ў Хабараўскім краі 14 жніўня.

Зьнішчаны канвой натаўскіх цыстэрнаў з палівам у Пакістане, 16 верасьня.

Тэатральны спэктакль каля старога моста ў Мостары, Боснія і Герцагавіна, 28 верасня. Мост 16-га стагоддзя быў ​​разбураны ў 1993 годзе падчас вайны і адбудаваны ў 2004 годзе.

Азэрбайджанскія мусульмане купляюць авечкі на Сьвята ахвяраваньня 15 кастрычніка.

Малала Юсуфзай з Пакістану падпісвае асобнік сваіх успамінаў «Я Малала" ў Лендане 20 кастрычніка.

Сакольнік выпускае ​​беркута падчас паляўнічага фэстывалю ў Кіргізіі 9 лістапада.

Філіпінцы ў горадзе Таклабан стаяць у чарзе па ежу і ваду пасьля тайфуну Хайянь 14 лістапада. У выніку тайфуну тысячы людзей загінулі і сотні тысяч засталіся без жытла.

Дэманстрацыя пратэсту супраць карупцыі, нізкіх заробкаў і беспрацоўя ў Сафіі 20 лістапада.

Людзі запальваюць сьвечкі ў мэмарыяле ў Кіеве на 80 гадавіну Галадамору.

Алімпійскі агонь зімовай алімпіяды ў Сочы нясуць па рацэ Елісей спартоўцы з плывецкага клюбу ў Краснаярску.

Шыіцкія жанчыны аплакваюць ахвяру тэракту, учыненага 26 лістапада каля кавярні ў багдадзкім квартале Садрыя.

Вывяржэньне вулькану Сінабунг у Паўночнай Суматры, Інданэзія, 28 лістапада.

Афганскія дзеці ў школе пад голым небам у лягеры ўцекачоў у ваколіцах Джалалабаду, 1 сьнежня.

Сутычкі антыўрадавых пратэстоўцаў зь міліцыяй на Банкавай вуліцы ў Кіеве 1 сьнежня.

Будысцкі манах надзявае супрацьгаз падчас антыўрадавага прэтэсту перад Домам ураду ў Бангкоку 2 сьнежня.

Хлопчык цалуе партрэт былога паўдзённаафрыканскага прэзыдэнта Нэльсана Мандэлы на жалобнай разьвітальнай цырымоніі 10 сьнежня ў Яганэсбургу. Мандэла памёр 5 сьнежня, яму было 95 гадоў.

Спэцназ штурмуе барыкады пратэстоўцаў на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве 11 сьнежня.