Як выглядае Ірпень праз два месяцы пасьля акупацыі расейскімі войскамі, што зайшлі зь Беларусі. ФОТА
У Ірпяні шмат рэклямных шчытоў з патрыятычнымі плякатамі – горад-герой закатаваны, але не зламаны
Да вайны элітны жылы комплекс «Ірпенскія Ліпкі» лічыўся адным з найбольш дарагіх, бо знаходзіцца ў зялёнай зоне
Але блізкасьць комплексу да вайсковага шпіталя, які стаў адной зь першых цэляў для расейцаў, фактычна вызначыла ягоны лёс. Цяпер частка дамоў не падлягае эксплюатацыі і аднаўленьню
Ад ракетных абстрэлаў у некаторых будынках засталіся толькі сьцены
На месцы прыватнага сэктару паблізу элітнага жылога комплексу засталося толькі будаўнічае сьмецьце
Мясцовыя жыхары вяртаюцца і спрабуюць выратаваць свае пашкоджаныя дамы, кватэры і рэчы
Але большасьць з таго, што было ў мірным жыцьці, цяпер перамяшчаецца на стыхійныя сьметнікі
У цэнтры гораду пачаў працаваць кірмаш, на якім пацярпелым прапануюць гуманітарную дапамогу і адзеньне
Рынак гарэў пасьля аднаго з абстрэлаў, і частку яго яшчэ забаронена наведваць
Царква Пакрова Божай Маці (Праваслаўная царква Ўкраіны) ацалела, але на сьценах засталіся сьляды ад стралковай зброі
У горадзе ўсё больш стыхійных месцаў продажу сельгаспрадукцыі і яшчэ шмат беспрытульных свойскіх жывёлін
Згарэлыя ад абстрэлаў аўтамабілі мірных жыхароў зьвезьлі ў асобнае месца. Тут цяпер шмат наведнікаў. Некаторыя шукаюць свае машыны, для іншых гэта месца памяці