Пандэмія «гішпанкі» ў 1918-м: вірус, які закрануў траціну чалавецтва
Члены трэніровачнай арміі студэнтаў Узброеных сіл ЗША ў «грыпозных масках» у кастрычніку 1918 году, калі самая сьмертаносная пандэмія ў гісторыі мінулага стагодзьдзя была на піку.
Брытанскі і францускі салдаты прыкурваюць цыгарэты ў Этаплі на поўначы Францыі. Фотаздымак часоў пачатку Першай сусьветнай вайны, але менавіта там, у вайсковым лягеры ў Этаплі, на думку некаторых дасьледчыкаў, зарадзіўся вірус, які апанаваў насельніцтва плянэты ў 1918 годзе. Як мяркуецца, яго зьяўленьню спрыяла цесната салдат, блізкасьць балот і вялікая колькасьць жывёл на суседніх фэрмах, уключаючы птушак і сьвіней, прызначаных для вайсковай ежы.
У лягеры ў Этаплі (фота 1915 году) пастаянна адбывалася ратацыя войскаў. Туды прыбывалі змучаныя салдаты з поля бою.
Вірус «гішпанкі» можа перадавацца ад жывёл, напрыклад, птушак чалавеку двума спосабамі – наўпрост ці празь сьвіней. У Этаплі былі магчымыя абодва варыянты.
«Не пляваць» – знак у порце амэрыканскага флёту ў 1918 годзе.
Вірус атрымаў назву «гішпанскі грып» абсалютна незаслужана. Проста большасьць эўрапейскіх краін удзельнічалі ў вайне, і ўся інфармацыя з фронту падвяргалася жорсткай цэнзуры. Гішпанія ж заставалася нэўтральнай, прэса бесьперашкодна паведамляла пра тое, што адбываецца. І першая інфармацыя пра сьмяротную хваробу зьявілася менавіта там.
Магілы амэрыканцаў – ахвяраў вірусу ў Францыі.
Актыўнае перасоўваньне людзей у выніку ваенных дзеяньняў прывяло да хуткага распаўсюджваньня пандэміі па сьвеце. «Гішпанкай» заразілася траціна насельніцтва Зямлі.
Народ маоры ў Новай Зэляндыі паставіў свой помнік ахвярам «гішпанкі».
З Новай Зэляндыі вірус прывезьлі на ціхаакіянскі востраў Самоа, дзе ён за два месяцы забіў 22 % насельніцтва. На Самоа было ўсяго 38 тысяч жыхароў.
Прыблізна такі ж працэнт памерлых быў у Іране. Там ад гішпанскага грыпу памерлі 2,4 мільёна чалавек. Каля 300 тысяч памерлі ад пандэміі ў Бразыліі. У ліку загінулых быў і першы прэзыдэнт Бразыліі Францішак Радрыгеш Алвэш. Яго толькі-толькі абралі на другі тэрмін, але працягнуць сваё праўленьне ён ня змог.
Хворыя на вірус у трэніровачным лягеры студэнцкай арміі ў Калярада ў 1918 годзе.
Паводле прыблізных падлікаў, ад «гішпанкі» ў сьвеце памерлі ад 17 да 100 мільёнаў чалавек. Паводле ацэнак СААЗ, узровень сьмяротнасьці ад гішпанскага грыпу быў прыблізна такі ж, як ад COVID-19, – 2-3 %.
Табліца, якая паказвае колькасьць сьмерцяў увосень 1918 году, калі сьвет сутыкнуўся з другой хваляй распаўсюджваньня вірусу. Гішпанскі грып закранаў у асноўным людзей у росквіце жыцьця. Сярэдні ўзрост памерлых – каля 28 гадоў.
Хворы ў цяжкой стадыі хваробы, ЗША, лістапад 1918 году.
Навукоўцы мяркуюць, што гішпанскі грып спараджаў у заражаных людзей сындром вызваленьня цытакінаў, так званы цытакінавы шторм. Гэта рэакцыя імуннай сыстэмы на вірус. Іншымі словамі, гэта значыць, тых, хто захварэў, забівала іх уласная імунная сыстэма.
Жахлівая цана, якую заплаціла чалавецтва за гэты вірус, адлюстравана ў карціне аўстрыйскага экспрэсіяніста Эгана Шыле. На карціне «Сям'я», напісанай у 1918 годзе, Эган Шыле з гонарам паглядае на жонку Эдыт і дзіця. На самой справе Эдыт памерла ад грыпу на шостым месяцы цяжарнасьці 28 кастрычніка 1918 году. Праз тры дні ад вірусу памёр і сам мастак.
Вайскоўцы палошчуць горла салёнай вадой на амэрыканскай вайсковай базе. Лічылася, што салёная вада засьцерагае ад заражэньня грыпам. Цяжка выявіць, адкуль зьявілася гэтае спрэчнае сьцьвярджэньне.
Амэрыканскі вайсковец праходзіць дэзінфэкцыю горла. Пазьней высьветлілася, што гэта быў абсалютна неэфэктыўны сродак.
Палаткі для хворых на «гішпанку» ў Арканзасе ў 1918 годзе.
Ніякай вакцыны супраць вірусу не было, не былі яшчэ вынайдзеныя антыбіётыкі для барацьбы з ускладненьнямі пасьля грыпу. Толькі ізаляцыя хворых і асабістая гігіена маглі засьцерагчы ад заражэньня гішпанскім грыпам.
І ўжо ў тыя гады ў штаце Вашынгтон людзі езьдзілі ў трамваях у масках. Да 1920 году пандэмія скончылася.