Пераможцы фотаконкурсу «World Press Photo 2015»

Мадс Нісэн, фатограф дацкага штодзёньніка Politiken перамог у катэгорыі "Фота году 2014" са сваім фотаздымкам маладой пары геяў у Санкт-Пецярбургу.

Францускі фатограф Жэром Сэсіні з агенцтва Magnum Photos атрымаў першы прыз у катэгорыі Гарачыя навіны (асобнае фота) за гэты здымак з поля ва ўсходняй Ўкраіне, на якім ляжыць цела пасажыра самалёта авіякампаніі Malaysia Airlines, рэйс MH17. Гэты самалёт быў зьбіты над тэрыторыяй, дзе вяліся баі паміж украінскімі ўрадавымі войскамі і сэпаратыстамі.

Сяргей Ільніцкі, расейскі фатограф, які працуе на эўрапейскае агентцва Pressphoto, атрымаў першы прыз у катэгорыі Агульныя навіны (асобныя фота) за гэты здымак з Данецку.

Рафаэла Расэла, аўтралійскі фатограф, якая працуе на агенцтва Oculi  атрымала першы прыз у катэгорыі Партрэты (асобныя фота) за здымак дзяўчынкі, якая чакае аўтобуса, што адвязе яе ў нядзельную школу ў горадзе Моры, Аўстралія.

Томас ван Хоўтрывэ, бэльгійскі фатограф, які працаваў на замову амэрыканскага часопіса Harper's, атрымаў трэці прыз ў катэгорыі Сучасныя праблемы (гісторыі) за сэрыю здымкаў, зробелных фотаапаратам, усталяваным на бесьпілётнік, у тым ліку гэты здымак вучняў у школьным двары ў акрузе Эль Дарада ў Каліфорніі.

Піт Мюлер, амэрыканскі фатограф, які працаваў на замову часопіса National Geographic і газэты The Washington Post атрымаў першы прыз у катэгорыі Агульныя навіны (гісторыі), за сэрыю здымкаў, сярод якіх і гэты. Мэдыкі з цэнтру лячэньня ліхаманкі Эбола ў Фрытаўне, С'ера-Леонэ, вядуць хворага на Эболу ў палату ізалятару, адкуль ён зьбег.

Кітайскі фатограф Ёнгжы Чу атрымаў першы прыз у катэгорыі Прырода (асобныя фота) за гэты здымак цыркавой малпы, якая спалохана назірае як да яе набліжаецца дрэсіроўшчык.

Булент Кілідж, турэцкі фатограф, які працуе на агенцтва France-Presse, атрымаў першы прыз у катэгорыі Гарачыя навіны (асобныя фота) за гэты здымак дзяўчыны, параненай у сутыкненьнях паміж паліцыяй і удзельнікамі жалобы ў Стамбуле пасьля пахаваньня 15-гадовага Бэркіна Эльвана, які памер ад ранаў, атрыманых падчас антыўрадавых пратэстаў.

Амэрыканскі фатограф Глена Гордан атрымала другі прыз ў катэгорыі Агульныя навіны (гісторыі) за сэрыю здымкаў, на адным зь якіх школьная форма трох дзяўчынак, што апынуліся сярод сотняў школьніц ў Нігерыі, выкрадзеных іслямісцкімі ваяўнікамі з арганізацыі Боку Харам.

Францускі фатограф Жэром Сэсіні з агенцтва Magnum Photos атрымаў другі прыз у катэгорыі Гарачыя навіны за гэтае фота з цэнтру Кіева пасьля жорсткіх сутыкненьняў паміж сіламі бясьпекі і ўдзельнікамі пратэстаў.

Іншы кіеўскі здымак Жэрома Сэсыні з гэта сэрыі.

Кітайскі фатограф Бао Тайліянг з выданьня Chengdu Economic Daily атрымаў першы прыз у катэгорыі Спорт (асобныя фота) за зыдмак аргентынскага футбаліста Ліянэля Мэсі падчас сьвяткаваньня нямецкай камандай перамогі у фінале Чэмпіяната Сьвету на стадыёне Маракана ў Рыё дэ Жанэйру, Бразылі.

Італьянскі фатограф Масіма Сэстыні атрымаў другі прыз у катэгорыі Агульныя навіны (асобныя фота) за гэты здымак ратаваньня экіпажам італьянскага вайсковага фрэгата людзей, які пацярпелі катастрофу за 32 кілямэтры ад ўзьбярэжжа Лібіі.

Амэрыканскі фатограф Дарсі Падылья з агенцтва атрымаў першы прыз у катэгррыі Доўгатэрміновыя праекты за сваю сэрыю "Сямейная любоў 1993-2014 - праект Джуліі", у якой быў і гэты здымак Джуліі ў Сан Францыска.

Амэрыканскі фатограф Эмі Вітале, якая працавала на замову часопіса National Geographic, атрымала другую прэмію ў катэгорыі Прырода (асобныя фота) за гэты здымак групы маладых ваяроў племені Самбуру ў Кеніі, якія ўпершыню ў жыцьці сутыкнуліся з насарогам.

Амэрыканскі фатограф Ананд Варма, які працаваў на замову часопіса National Geographic, атрымаў першы прыз у катэгорыі Прырода (гісторыі) за сэрыю здымкаў, на адным зь якіх паказана як споры грыбка патрапляюць на мураша, пранікаюць празь яго экзашкілет і патрапляюць таму ў мозг, што прымушае яго замест звычайнага жыцьця на зямлі лезьці на дрэва паблізу.

Італьянскі фатограф Паола Вэрцонэ з агенцтва VU, атрымаў трэці прыз у катэгорыі Партрэты (гісторыі) за сэрыю партрэтаў, у ліку якіх гэты здымак навучэнкі Ваеннай акадэміі ў нідэрлядзкім горадзе Брэда.

Амэрыканскі фатограф Эл Бэла з кампаніі Getty Images атрымаў другі прыз у катэгорыі Спорт (асобныя фота) за гэты здымак Одэла Бэкхэма з амэрыканскай футбольнай каманды New York Giants, які адной рукой ловіць вырашальны мяч у гульні супраць Dallas Cowboys на стадыёне MetLife у штаце Нью-Джэрсі.

Кітайскі фатограф Ронгуі Чэн з выданьня City Express атрымаў другі прыз у катэгорыі сучасныя праблемы (асобныя фота) за гэты здымак Вэя, 19-гадовага кітайскага рабочага, які працу на афарбоўцы на заводзе ў кітайскім горадзе Іву.

Бангладэскі фатограф Саркер Процік атрымаў другі прыз ў катэгорыі Штодзённае жыцьцё (гісторыі) за сэрыю здымкаў, сярод які і гэты. На ім Джон надзеў кацялок унука.

Швэдзкі фатограф Оса Шострам, якaя працуе на агенцтва Moment, атрымала другі прыз ў катэгорыі Штодзённае жыцьцё (асобныя фота) за гэты здымак братоў-блізьнятаў з Малдовы Ігара і Артура, якія адзначаюць сваё дзевяцігодзьдзе.

Іранскі фатограф Араш Хамушыя атрымаў трэці прыз у катэгорыі Гарачыя навіны за фота, на якім вядуць на пакараньне сьмерцю асуджанага за забойства, Балала. Ён ня быў забіты, бо маці ахвяры даравала яму, ударыўшы яго па твары, замест таго, каб выбіць у яго з-пад ног падстаўку.