Найлепшыя здымкі году паводле World Press Photo 2021
Мэдсястра абдымае 85-гадовую Розу Лузію Лунардзі ў доме састарэлых у Сан-Паўлу, Бразылія (5 жніўня 2020). Для Розы гэта першыя абдымкі за пяць месяцаў. З сакавіка 2020 года ў Бразыліі было забаронена наведваць дамы састарэлых з прычыны пандэміі COVID-19. Супрацоўнікі дамоў павінны былі зьнізіць фізычны кантакт з жыхарамі да мінімуму. "Штора для абдымкаў" у доме Viva Bem дазволіла людзям зноў абняцца.
Фотаздымак года, аўтар - Мадс Нісэн
Здымак з фотарэпартажу «Хабіба». Касьцюм Наэля аль-Баргуці вісіць у яго спальні ў палестынскай вёсцы Кобар (17 жніўня 2015). Аль-Баргуці арыштавалі ў 1978 годзе пасьля антыізраільскай апэрацыі. Ён выйшаў з турмы ў 2011 годзе і ажаніўся, але ў 2014-м яго паўторна арыштавалі і прысудзілі да пажыцьцёвага зняволеньня. Яго жонка Іман Нафі захоўвае ўсе яго рэчы на сваіх месцах. Аль-Баргуці правёў больш за 40 гадоў у турме, даўжэй усіх палестынскіх зьняволеных у ізраільскіх турмах.
Фотарэпартаж года, аўтар – Антонія Фачылёнга
Арэг на ганку палаючага дома ў Нагорным Карабаху (25 лістапада 2020). Некаторыя жыхары спальвалі свае дамы да таго, як гэтыя тэрыторыі пераходзілі пад кантроль Азэрбайджану пасьля падпісаньня мірнага пагадненьня ў лістападзе.
Першае месца ў катэгорыі «Навіны», аўтар – Валерый Мельнікаў
Мужчына і жанчына спрачаюцца аб зносе помніка, прысьвечанага Праклямацыі аб вызваленьні рабоў Абрагама Лінкальна, у Вашынгтоне, ЗША (25 чэрвеня 2020).
Першае месца ў катэгорыі «Тэрміновыя навіны», аўтар — Эвэлін Хокстын
Здымак з фотарэпартажу «Выбух у порце Бэйрута». На месцы катастрофы працуюць пажарныя (4 жніўня 2020). Каля дзесяці пажарных загінулі на месцы выбуху.
Першае месца ў катэгорыі «Тэрміновыя навіны, фотарэпартаж», аўтар – Лёрэнса Тугнолі
Цела памерлага з падазрэньнем на COVID-19 заматанае ў плястык у бальніцы Інданэзіі (18 красавіка 2020).
Другое месца ў катэгорыі «Навіны», аўтар – Джошуа Ірвандзі
Жанчыны на цырымоніі аплакваньня генэрала Касэма Сулеймані ў мячэці, Тэгеран (5 студзеня 2020).
Трэцяе месца ў катэгорыі «Навіны», аўтар – Нюша Тавакалян
Двайняты Сямён і Сьцяпан у ролях дулганча, мітычных стварэньняў, якія жывуць на балотах, для фільма «Бабулька Бэйбэрікэн зь пяцьцю каровамі», Саха, Расея (9 жніўня 2019). Гэта іх першая ролю ў фільме.
Першае месца ў катэгорыі «Праблемы сучаснасьці, фотарэпартаж», аўтар – Аляксей Васільеў
Фаціма з сынам рыхтуюць рыбалоўную сетку, Емэн (12 лютага 2020). У Фацімы дзевяць дзяцей, на жыцьцё яна зарабляе рыбалоўствам. Нягледзячы на тое, што яе вёска была разбураная вайной, яна вярнулася, каб пачаць новае жыцьцё. Канфлікт паміж паўстанцамі-хусітами (шыітамі) і кааліцыяй арабаў-сунітаў на чале з Савудаўскай Арабіяй пачаўся ў 2014 годзе і прывёў, на думку ЮНІСЭФ, да «найбуйнейшага гуманітарнага крызісу ў сьвеце».
Першае месца ў катэгорыі «Праблемы сучаснасьці», аўтар – Пабла Тоска
Вольга Севярынец чакае вызваленьня мужа каля сьцен ІЧУ на Акрэсьціна, Менск (22 ліпеня 2020).
Другое месца ў катэгорыі «Тэрміновыя навіны», аўтар – Надзя Бужан
Саід Рамін з сябрамі на возеры (9 верасьня 2020). Прафэсійны паркуршчык зь Ірану, Рамін сем гадоў таму пашкодзіў сьпінны мозг падчас спаборніцтваў.
Трэцяе месца ў катэгорыі «Фотарэпартаж», аўтар – Фэрэштэх Эслахі
Ігнат, трансгендэрны мужчына, са сваёй дзяўчынай Марыяй у Санкт-Пецярбургу (23 красавіка 2020).
Першае месца ў катэгорыі «Партрэт», аўтар – Алег Панамароў
Гулец баскетбольнага клюба Flint Jaguars у амэрыканскім горадзе Флінт (24 лютага 2020). З чатырох школ баскетбола, якія спаборнічалі паміж сабой, у горадзе засталася толькі адна.
Першае месца ў катэгорыі «Спартыўны фотарэпартаж», аўтар – Крыс Донаван
Марскі леў разглядае рэсьпіратар ў вадзе каля ўзьбярэжжа Каліфорніі (19 лістапада 2020).
Першае месца ў катэгорыі «Навакольнае асяродзьдзе», аўтар — Ральф Пэйс
Робэрт Болдвін-малодшы ў зброевым пакоі ў сваім доме ў Лас-Вегасе (16 красавіка 2019). За сталом працуе яго дзяўчына. Першую зброю – вінтоўку 22-га калібра – яму падарыў бацька, калі Робэрту было 6 гадоў.
Першае месца ў катэгорыі «Партрэт, фотарэпартаж», аўтар – Габрыэль Галімбэрці
Езыдка Лэйла Талу пазіруе для партрэта ў сваім доме, Ірак (9 верасьня 2019). У гэтым вэлюме і абаі, якія закрываюць твар, яна хадзіла ў два з паловаю гады, калі была рабыняй у баевікоў «ІД».
Другое месца ў катэгорыі «Праблемы сучаснасьці, фотарэпартаж», аўтар – Мая Алеруца
Салдат адпачывае ў акопе, Армэнія (31 кастрычніка 2020).
Трэцяе месца ў катэгорыі «Праблемы сучаснасьці», аўтар – Вагінак Казаран
Голуб Олі лётае ў гасьціным пакоі, Влардынген, Нідэрлянды (30 красавіка 2020). Пара зьдзічэлых галубоў пасябравала з ізаляванай падчас пандэміі сям'ёй фатографа. Галубоў назвалі Олі і Долі.
Першае месца ў катэгорыі «Прырода, фотарэпартаж», аўтар – Джаспэр Тэст
Дорэ Мотанатэмбэ робіць зарадку каля сваёй палаткі ў лягеры для бежанцаў у Грэцыі (26 сакавіка 2019).
Трэцяе месца ў катэгорыі «Доўгатэрміновы праект», аўтар – Ангеляс Тцорцыніс
Спакаваная рэборн лялька ў чаканьні адпраўкі да новых «бацькоў» (29 красавіка 2015). У скрынцы – пасьведчаньне аб нараджэньні і камплект дзіцячага адзеньня. Адкрыцьцё скрынкі звычайна вельмі важнае для новых уладальнікаў лялек. Рэборны – гіпэрэалістычныя лялькі немаўлятаў – зьявіліся яшчэ ў пачатку 90-х. Кожная лялька ўнікальная.
Другое месца ў катэгорыі «Доўгатэрміновы праект», аўтар – Караліна Ёндэрка
Жырафа Ротшыльда вязуць на спэцыяльна пабудаванай баржы з затопленай выспы Лонгічара на захадзе Кэніі (3 сьнежня 2020). Жырафы Ротшыльда адны з самых высокіх падвідаў, якія вырасталі да шасьці мэтраў. Яны знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня.
Лонгічара у Кэніі калісьці быў паўвостравам, але павышэньне ўзроўню вады ў возеры Барынга за апошнія дзесяць гадоў ператварыла яго ў востраў.
Першае месца ў катэгорыі «Прырода», аўтар – Амі Вітале
Мёртвы алень на месцы ляснога пажару (13 жніўня 2020). Амаль траціна бразыльскага рэгіёну Пантанал была зьнішчаная пажарамі.
Першае месца ў катэгорыі «Навакольнае асяродзьдзе, фотарэпартаж», аўтар – Лала дэ Алмэйда
Спартовец рыхтуецца да спаборніцтваў па боўлдэрынгу, Нямеччына (15 верасьня 2020). Боўлдэрынг – від скалалажаньня, у якім спартоўцы праходзяць кароткія, але максымальна складаныя трасы без страхоўкі. Падчас пандэміі спартзалы ў Мюнхэне былі зачыненыя, таму спартоўцам давялося шукаць альтэрнатыву.
Першае месца ў катэгорыі «Спорт», аўтар – Адам Прэці