Пяцідзённая вайна
Грузін плача над целам сваяка пасьля бамбаваньня Горы, 9 жніўня 2008 г.
За месяц да вайны, 8 ліпеня 2008 г., чальцы місіі АБСЭ разам з фактычным прэзыдэнтам самаабвешчанай Паўднёвай Асэтыі Эдуардам Какойты наведалі Роцкі тунэль на грузіна-расейскай мяжы. У той жа дзень паўднёваасэтынскія сэпаратысты вызвалілі чатырох палонных грузінскіх вайскоўцаў.
Грузінскія салдаты на пазыцыях у сяла Эргнэці ў паўднёваасэтынскім рэгіёне, якое заставалася пад кантролем Тбілісі, напярэдадні пачатку вайны, 5 жніўня 2008 г.
Амбасадар Расеі ў Грузіі Вячаслаў Каваленка (зьлева) сустракаецца з камандзірам грузінскага міратворчага батальёну ў Паўднёвай Асэтыі Мамукам Курашвілі, на фактычнай мяжы паміж гэтым рэгіёнам і астатняй Грузіяй, 6 жніўня 2008 г.
Грузінскія войскі абстрэльваюць з рэактыўных мінамётаў паўднёваасэтынскія ўзброеныя фармаваньні ў галоўным горадзе рэгіёну Цхінвалі, 8 жніўня 2008 г.
Паўднёваасэтынскія байцы на пазыцыях у Цхінвалі, 8 жніўня 2008 г.
Жыхары грузінскіх сёлаў у ваколіцах Цхінвалі ўцякаюць ад канфлікту, 8 жніўня 2008 г.
Дом у горадзе Горы пасьля таго, як у яго трапіла расейская бомба, 9 жніўня 2008 г.
Вуліца ў Горы пасьля расейскага авіяналёту.
Грузінскія рэзэрвісты на цэнтральнай плошчы Горы, 9 жніўня 2008 г.
Расейскія войскі на прывале на подступах да Цхінвалі, 9 жніўня 2008 г.
Жыхары вёскі Джава ў Паўднёвай Асэтыі ўцякаюць ад абстрэлу 9 жніўня 2008 г.
Падбіты грузінскі танк сярод руінаў у Цхінвалі, 14 жніўня 2008 г.
Сярод руін Цхінвалі.
Расейскі танк паблізу Горы рушыць у кірунку Паўднёвай Асэтыі, 22 жніўня 2008 г. Тады расейскія войскі пачалі паступова адыходзіць з тэрыторыі Грузіі
У Цхінвалі пасьля вайны, 23 жніўня 2008 г.