Творчасьць
Мова
Радзіма
Свабода
Ягоны
Выбар
Мастак Алесь Пушкін
Ён нарадзіўся ў 1965 у мястэчку Бобр Крупскага раёну Меншчыны. Адукацыю атрымаў у Беларускай акадэміі мастацтва.
25 сакавіка 1989 году зладзіў свой першы пэрформанс, якім запачаткаваў мастацтва сац-арту ў Беларусі. Праз два гады ў Віцебску арганізаваў першую пэрсанальную выставу сац-арту. А яшчэ праз два адкрыў прыватную галерэю “У Пушкіна”, закрытую ўладамі ў 1997. Расьпісаў шмат храмаў, у тым ліку царкву ў родным мястэчку, дзе ў сцэне Страшнага суда зьмясьціў выявы прадстаўнікоў сучаснай улады.
Штогод у Дзень Волі ладзіць мастацкія акцыі, за якія неаднаразова быў арыштаваны і асуджаны.