Украінская армія правяла вучэньні на мяжы зь Беларусьсю. ФОТА
У Ровенскай вобласьці, непадалёк ад беларускай мяжы, прайшлі сумесныя вучэньні сіл абароны Ўкраіны
Вайскоўцы, Нацгвардыя, памежнікі, сілы Службы бясьпекі Ўкраіны, супрацоўнікі СБУ, паліцыі і іншых сілавых структур адпрацавалі баявое зладжваньне
Адпрацоўка баявога зладжваньня на адным з палігонаў Ровенскай вобласьці
Падчас вучэньняў былі задзейнічаныя мабільныя групы супрацьпаветранай абароны
ЗУ-23-2 – спараная зэнітная ўстаноўка калібру 23 мм («Зушка»). Выкарыстоўваецца як пры штурме варожых умацаваньняў, так і для абароны блёкпастоў. Але асноўнае яе прызначэньне – зьнішчаць паветраныя цэлі, якія рухаюцца на вышыні да 1500 м
Дзеяньні асабовага складу ў засадзе і ў зэнітнай рэзэрве
Адпрацоўка бою зь перадавымі часткамі праціўніка і дывэрсійна-выведвальнымі групамі
Падчас вучэньняў сілы тэрытарыяльнай абароны Ўкраіны супрацьстаяць высадцы дэсанту праціўніка
Вучэньне праходзіла «ва ўмовах, максымальна набліжаных да баявых»
Украінскі вайсковец трымае ў руках ПЗРК «Стынгер» падчас сумесных вучэньняў Узброеных сіл, Нацгвардыі і СБУ ля мяжы зь Беларусьсю
Адпрацоўваліся дзеяньні, падчас якіх праціўнік на бранятэхніцы спрабуе прарвацца праз украінскі блёкпост
Але тут яго чакала засада
«Дывэрсантаў» абясшкодзілі
Што чакае сапраўдных дывэрсантаў, прадэманстравалі нацгвардзейцы. Яны разам зь міліцыяй трымаюць узмоцненую ахову ўсіх блёкпастоў
Камандуючы Аб'яднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны генэрал-лейтэнант Сяргей Наеў
Сілавікі штурмуюць будынак гарадзкой рады. Паводле легенды вучэньняў, «дывэрсанты прабраліся туды і захапілі закладнікаў»
Вайскоўцы бяруць пад кантроль усё памяшканьне гарвыканкаму. У ім «злачынцы ўзялі ў закладнікі рабочых»
Вайскоўцы абсьледуюць кожны закуток, а калі «знаходзяць злачынцаў, іх затрымліваюць»
Вучэньні праходзілі на поўначы Ровенскай вобласьці. Узброеныя сілы Ўкраіны запэўніваюць, што сытуацыя зь бясьпекай у рэгіёне знаходзіцца пад поўным кантролем