500 дзён поўнамаштабнай вайны ў фотаздымках: гісторыя, якую запомняць

У першы дзень поўнамаштабнага ўварваньня, 24 лютага 2022 года, расейскія войскі таксама абстралялі Чугуй у Харкаўскай вобласьці. Фота 53-гадовай настаўніцы Алены Курылы, якая выжыла ў той абстрэл, апублікавалі сусьветныя СМІ, а вулічныя мастакі зрабілі з яго муралы. «Я ніколі не думала, што такое можа адбыцца», – сказала Алена пра расейскую атаку.

Згарэлая тэхніка на вуліцы Вакзальнай у Бучы Кіеўскай вобласьці пасьля жорсткіх баёў 1 сакавіка 2022 года.

Цела жанчыны, якую, па словах мясцовых жыхароў, забілі расейскія вайскоўцы. Горад Буча Кіеўскай вобласьці 2 красавіка 2022 г.

У пачатку красавіка 2022 года Узброеныя сілы Ўкраіны вызвалілі ад расейскіх акупантаў Сумскую і Чарнігаўскую вобласьці. Фота паказвае момант вызваленьня Чарнігаўшчыны ад расейскіх акупантаў

У выніку шырокамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну пашкоджаныя жылыя дамы. Марыюпаль, 3 красавіка 2022 г.

У красавіку 2022 года затануў флягман Чарнаморскага флёту Расеі гвардзейскі ракетны крэйсэр «Масква». Гэта адбылося пасьля маштабнага пажару, выкліканага атакай Узброеных Сіл, верагодна, ракетамі «Няптун».

Крэйсэр «Масква» прымаў удзел у апэрацыі ў раёне вострава Зьмяіны ў Адэсе, менавіта пра гэты крэйсэр згадваліся словы, якія сталі мэмам, «Русский военный корабль, иди на ***».

У верасьні 2022 года ўкраінская армія вызваліла практычна ўсю акупаваную частку Харкаўскай вобласьці. Пасьля вызваленьня пад Ізюмам выяўлена масавае пахаваньне мірных жыхароў і вайскоўцаў Узброеных Сіл Украіны. У прыватнасьці, падчас эксгумацыі знойдзены астанкі забітых украінскіх вайскоўцаў са зьвязанымі рукамі, фота ад 16 верасьня 2022 года.

Пажар на Керчанскім мосьце пасьля выбуху на ім. Украіна, акупаваны Крым, 8 кастрычніка 2022 г.

У цэнтры Хэрсона людзі радуюцца вызваленьню горада ад расейскіх акупантаў і ўцёкам расейскага войска. Хэрсон, 12 лістапада 2022 г

У горадзе Бахмут Данецкай вобласьці 26 красавіка 2023 года адбыліся самыя жорсткія баі паміж Сіламі абароны Украіны і расейскім войскам.

Акупаваны горад Алешкі на левым беразе Хэрсонскай вобласьці, затоплены ў выніку разбурэньня Кахоўскай ГЭС, 10 чэрвеня 2023 года.

 

Зь верасьня 2022 года на ўсходзе і поўдні Ўкраіны ідуць жорсткія баі расейска-ўкраінскай вайны. На фота Узброеныя сілы Украіны наносяць удары па пазыцыях расейскай арміі. Фота 2 ліпеня 2023 г.

Наступствы ракетнага абстрэлу Львова ў ноч на 6 ліпеня 2023 года.  выніку гэтай расейскай атакі загінулі 10 чалавек, 45 былі параненыя, у тым ліку трое дзяцей. Каля 60 сем'яў страцілі свае дамы.

 

З 24 лютага 2022 года паміж Расеяй і Ўкраінай працягваецца поўнамаштабная вайна. Расейская армія, не дасягнуўшы мэтаў, заяўленых Крамлём у пачатку ўварваньня, вядзе асноўныя баявыя дзеяньні на Данбасе, а таксама штодня абстрэльвае мірнае насельніцтва.