На рынгу,
На сцэне,
На пляцы
Пануе
Адвага
Віталь Гуркоў нарадзіўся ў Менску ў 1985. Шматразовы чэмпіён сьвету па тайскім і кікбоксе. Прапагандыст роднай мовы, культуры і гісторыі ў спартовай грамадзе, удзельнік шматлікіх незалежніцкіх імпрэзаў. З 2014 – вакаліст гурту Brutto.
«21 слова для 21-га стагодзьдзя».
Відэафільмы зьнятыя незалежнымі беларускімі журналістамі. Яны распавядаюць пра людзей сучаснай Беларусі, чые ідэі, чыны і лёсы паспрыялі яе незалежнасьці і ствараюць у краіне незалежную соцыякультурную прастору.
Сярод герояў фільмаў — настаўнік з Гудзевічаў Алесь Белакоз, сябра Саюзу беларускіх патрыётаў, вязень сталінскіх лягераў Алеся Фурс, сябра Саюзу беларускай моладзі, вязень сталінскіх лягераў Надзея Дземідовіч, легендарны пастар з Асіповічаў Эрнэст Сабіла, мастак Алесь Пушкін, музыка Андрусь Такінданг, баксёр і сьпявак Віталь Гуркоў...