Сваякі гамельчука, які загінуў у Віетнаме, зьбіраюць сродкі, каб прывезьціяго на радзіму

Віктар Бандарэнка на Купальлі 2012 году

Віктару было толькі 25 поўных гадоў. Цяпер ён, хутчэй за ўсё, знаходзіцца ў моргу віетнамскага гораду Далата, непадалёк ад папулярнага ў турыстаў вадаспада Пангур, дзе й здарылася трагедыя. У гэтым вадаспадзе 28 лютага Віктар патануў, падарожнічаючы аўтаспынам па Віетнаме.

— Мы ўсе шакаваныя весткаю пра гібель Віктара. Ён ужо столькі падарожнічаў — і заўсёды шчасьліва вяртаўся дадому. Цяпер яго неяк трэба прывезьці. Але як? Натальля Мікалаеўна, маці Віктара, пагадзілася, што цела сына трэба крэміраваць у Віетнаме, а пасьля ўжо пахавальную вазу з прахам везьці дадому. На ўсё патрэбны грошы, і немалыя. Толькі на крэмацыю трэба мець 2,2 тысячы даляраў. Таму й зьвяртаемся да грамадзкасьці па дапамогу, — апавёў Радыё Свабода стрыечны брат Віктара, таксама Віктар.

Нарадзіўся Віктар Бандарэнка пры канцы ліпеня 1990 году. Гамельчукі, хто ведаў яго, адзначаюць, што гэта быў сонечны чалавек — высокі, вясёлы, адкрыты і шчыры.

Спачуваючы сваякам, Анатоль Козіч у сацыяльнай сетцы напісаў: «Такіх людзей, як Віця, немагчыма забыць, у ім была радасьць і вецер, паэзія і хуткасьць, пошук і цяга... Індзеец, навошта ты сышоў?»

— Індзейцам яго называлі таму, што ён захапляўся гісторыяй, культурай і побытам паўночна-амэрыканскіх індзейцаў — сам нават насіў доўгую касічку. І беларушчыне ён быў шчыра адданы. Ніводнае Купальле, калядаваньне ці Гуканьне вясны не абыходзілася бязь Віктара. Афіцыйна ён хаця й не ўступаў у нашу моладзевую гістарычна-культурніцкую суполку «Талака», але заўсёды дапамагаў. І сам актыўна ўдзельнічаў. На імпрэзу ён мог прыйсьці ў чырвоных шараварах і кашулі-вышыванцы. Калі было холадна, апранаў наверх паліто й шапку-вушанку — ці то з футра ваўка, ці то янота. У такім выглядзе на калядаваньні вадзіў Казу альбо выступаў скарбнікам зь вялікім мехам. Выглядала ўсё дасьціпна й весела. А яшчэ Віктар любіў вандраваньні — мог бясконца распавядаць, што хоча аб’ездзіць Азію і нават мае плян з 50 далярамі асвоіць найперш і Кітай, і Манголію. І праект свой назваў гэтак: «Чалавек можа ўсё», — згадвае кіраўнік гомельскай «Талакі» Яўген Меркіс.

Бандарэнка — павадыр Казы — калядаваньне на Цэнтральным рынку, 2014 год

Ня так даўно Бандарэнка скончыў гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны і вельмі шанаваў багатую гісторыю Беларусі. Аднак выкладаць гісторыю ў школе яму не давялося — найчасьцей Віктар зарабляў нейкую капейчыну, падпрацоўваючы на заводах Навабеліцкага раёну Гомеля.

А яшчэ ў звычайнай хаце ў прыгараднай вёсцы Чонкі, што за Навабеліцай, Віктар стварыў «Клюб пазытыўных вандровак». Тым самым дапамагаў вандроўнікам іншых краінаў, калі на іхнім шляху трапляўся Гомель.

Цяпер дапамога патрэбная самому Віктару — назаўсёды вярнуцца ў Гомель з апошняй сваёй вандроўкі.

Рэквізыты для пералічэньня грошай

У беларускіх рублях:

Для физических лиц благотворительный счет 000043
Филиал 300/300 Гомель: Бондаренко Наталья Николаевна.
Для безналичного р/с 3819382100255
мфо 151501661
УНП 400207877.

У расейскіх рублях:

Банк-корреспондент:
ПАО «Промсвязьбанк» Москва
Код счета 30101810400000000555 в ОПЕРУ Москва Банка России, г. Москва.
— БИК: 044525555
— ИНН: 7744000912
Банк-получатель: ОАО «АСБ Беларусбанк»
Банковский счет № 30111810300000843901
Получатель: Бондаренко Наталья Николаевна
Счет: 000027
Филиал 300/300 Гомель.

У далярах ЗША:

Банк-корреспондент: CITIBANK N.A., NEW YORK
SWIFT: CITIUS33
Account: 36316365
Банк-получатель:BELARUSBANK 18, DZERZHINSKI AVE MINSK 220089, BELARUS