Вершы Янкі Купалы загучалі ў тэлефонах кліентаў Bosch

Помнік Янку Купалу ў Менску. Фота ©Shutterstock

«Кампанія Bosch з павагай і пашанай ставіцца як да ўласнай гісторыі, так і да гісторыі кожнай краіны, у якой вядзе сваю дзейнасьць. Таму 135-гадовы юбілей клясыка беларускай літаратуры Янкі Купалы беларускі офіс вырашыў адзначыць адмысловым чынам». Пра гэта расказаў Дзьмітры Скакун, экспэрт па разьвіцьці сэрвісных канцэпцый «Бош Сэрвіс».

Дзьмітры Скакун

Кампанія ўжо падтрымала паэтычную вечарыну ў Купалаўскім тэатры, якая адбылася 6 ліпеня, напярэдадні дня нараджэньня слыннага паэта і драматурга. Але, удакладняе мэнэджэр, гэта не адзіная ініцыятыва, прысьвечаная юбілейнай даце.

Your browser doesn’t support HTML5

Вершы Янкі Купалы загучалі ў тэлефонах кліентаў Bosch. (Запіс з тэлефону)

Сёньня праект атрымаў працяг у іншым фармаце: пачынаючы ад 7 ліпеня пры звароце на тэлефонную лінію «Бош Аўта Сэрвіс» па бясплатным нумары 8 044 5-806-806 кліенты ў якасьці дадатковай опцыі атрымалі магчымасьць праслухаць купалаўскія вершы ў запісе.

Дапамог у рэалізацыі ідэі Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы: запісаныя для «Бош Аўта Сэрвіс» вершаваныя радкі гучаць у выкананьні актораў Алены Сідаравай, Алеся Маўчанава, Андрэя Саўчанкі, Валянціны Гарцуевай, Дзіяны Камінскай, Дзьмітрыя Тумаса, Зоі Белахвосьцік, Міхаіла Зуя, Паўла Харланчука, Рамана Падалякі, Сьвятланы Анікей.

Your browser doesn’t support HTML5

Сьвятлана Анікей чытае верш Янкі Купалы «Будзь сьмелым». Студыйны запіс

Your browser doesn’t support HTML5

Зоя Белахвосьцік чытае верш Янкі Купалы «На Купальле». Студыйны запіс

Your browser doesn’t support HTML5

Алесь Малчанаў чытае верш Янкі Купалы «За свабоду сваю». Студыйны запіс

Your browser doesn’t support HTML5

Павал Харланчук чытае верш Янкі Купалы «Мая малітва». Студыйны запіс

Вядоўца ўчорашняй паэтычнай вечарыны, папулярны актор Раман Падаляка толькі ўсьцешаны, што творчасьць Купалы будзе распаўсюджвацца і такім незвычайным спосабам:

«Вельмі прыемна, што наша юбілейная падзея будзе мець працяг і дзякуючы ініцыятыве кампаніі Bosch — цяпер вершы Янкі Купалы загучаць ня толькі ў сьценах Нацыянальнага акадэмічнага тэатру, а таксама іх атрымае магчымасьць пачуць, ацаніць і палюбіць куды больш шырокая аўдыторыя».

Раман Падаляка

Спэцпраект у гонар 135-годзьдзя Янкі Купалы для кліентаў «Бош Аўта Сэрвіс» будзе ажыцьцяўляцца на працягу ўсяго ліпеня.

«Так цікава распарадзілася гісторыя, што чалавеку, які нарадзіўся ў сьвята, прысьвечанае сьвяцілу нябеснаму, наканавана было самому зрабіцца сьвяцілам літаратурным, знакавай фігурай нацыянальнай культуры. 135-гадовы юбілей Янкі Купалы — адна з галоўных падзеяў году для Беларусі. Bosch як кампанія, якая працуе ў гэтай краіне, не магла застацца ўбаку. Тым больш што праз чатыры гады маем адзначыць уласнае 135-годзьдзе. Так што з клясыкам беларускай літаратуры мы амаль аднагодкі», — сказаў экспэрт па разьвіцьці сэрвісных канцэпцый «Бош Сэрвіс» Дзьмітры Скакун.