Карыстальнікі twitter пачалі прыцягваць увагу да беларускай мовы. Робяць яны гэта з дапамогай хэштэгу #вяртаеммову у twitter. Сэнс акцыі ў тым, каб прыцягнуць увагу да мовы як мага большай колькасьці людзей. Калі паведамленьняў па хэштэгу #вяртаеммову стане некалькі тысячаў, то пра акцыю даведаюцца карыстальнікі twitter па ўсім сьвеце. Першай акцыю пачала карыстальніца @Sweetie_lynx
А наогул, Родныя, давайце падымем тэг #ВяртаемМову ;) Сутнасць: твіты/прыгожыя цытаты пісьменнікаў/іншых дзеячаў будуць на роднай мове)
— Švelnus Risčia (@Sweetie_lynx) 22 октября 2014
Беларусы падтрымалі:
#ВяртаемМову Тут мода. Больш твітаў на беларускай мове. Яшчэ больш. Трымайся, лента, мова is coming
— Пакаёвы ліцвін (@Ilzavolk) 22 октября 2014
Сябры, дапаможам @Sweetie_lynx, глядзiце, якая прыгажуня! #ВяртаемМову pic.twitter.com/6ry8jf1b6c
— Лысина Лукашенко (@baldLukashenko) 22 октября 2014
"@Sweetie_lynx: " Гукаю цябе, гукаю, Чакаю цябе, чакаю Бо вельмі кахаю, Цябе я кахаю… Ці чуеш, што я кахаю? Яўгення Доля #ВяртаемМову"
— Sam (@SamTheJunglist) 22 октября 2014
Родныя, давайце падымем тэг #ВяртаемМову ;) Сутнасць: твіты/прыгожыя цытаты пісьменнікаў/іншых дзеячаў будуць на роднай мове
— Наталья (@UkrainaNeRossia) 22 октября 2014
А ўкраінцы працягнулі:
Підтримаємо Білорусь! Давайте брати) #ВяртаемМову pic.twitter.com/T8MO3RrLjM
— Олег Океанч (@olegnovikovkh) 22 октября 2014
нарешті сусіди прокинулись. нарешті в однієї з моїх улюбленних по звучанню мов з'явиться шанс #ВяртаемМову
— дощисько (@RainFromUkraine) 22 октября 2014
Сегодня в БайНете популярен хештег #ВяртаемМову Треба допомогти сябрам! #УкрТві
— Поміркований бандера (@mr_untitle) 22 октября 2014
бережіть свою мову, вона у вас одна... #ВяртаемМову
— Горда та непокірна (@ridnaua) 22 октября 2014
@Sweetie_lynx Героям Слава! #ВяртаемМову pic.twitter.com/pwZQi2SFbw
— Polishchuk Valerii (@valer4enko) 22 октября 2014
Підтримаємо братів! Жыве Беларусь! #ВяртаемМову pic.twitter.com/goUBIC6MwO
— Миколаїв Жовтневий (@dimm94) 22 октября 2014
За ноч ужо зьявілася некалькі сотняў паведамленьняў з заклікам вяртаць мову. Але, як кажа стваральніца хэштэгу, гэта будзе пастаянная акцыя, якую яна будзе ўдасканальваць новымі ідэямі.