У вёсцы Пушкары каля Гародні на пляцоўцы захоўваньня шынаў уначы на 21 кастрычніка ўзьнік пажар, які тушаць ужо каля пяці гадзінаў.
У ліквідацыі пажару бяруць удзел 20 адзінак тэхнікі і больш за 50 чалавек, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
Журналістам забаранілі рабіць відэа- і фотаздымкі.
Напачатку плошча загараньня складала 1500 м². Усяго палігон займае тры гектары.