Усе ўдзельнікі трохбаковай кантактнай групы прыбылі ў Менск

Нацыянальны аэрапорт «Менск»

Як паведаміла з Нацыянальнага аэрапорту «Менск» наша карэспандэнтка, нарэшце ўсе ўдзельнікі трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Ўсходзе Ўкраіны прыбылі, цяпер картэж выпраўляецца ў беларускую сталіцу. Дзе канкрэтна будуць праходзіць перамовы — удакладняецца.

Менскі фармат перамоваў прадугледжвае ўдзел у іх спэцпасланьніка АБСЭ Хайдзі Тальявіні, экс-прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы, амбасадара Расеі ва Ўкраіне Міхаіла Зурабава, а таксама прадстаўнікоў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай рэспублік.