Паліцыянты ў гарадах ЗША кленчаць на знак салідарнасьці з пратэстоўцамі. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Акцыя салідарнасьці паліцыянтаў у Атлянце (штат Джорджыя). 31 траўня 2020
Намесьнік начальніка паліцыі Філядэльфіі Мэлвін Сынглтан стаў на калена і заклікаў іншых паліцыянтаў далучыцца да яго. Філядэльфія, 1 чэрвеня 2020
Пасьля закліку Мэлвіна Сынглтана паліцыянты і вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі ўсталі на калена. Філядэльфія, 1 чэрвеня 2020
Пратэстоўцы і паліцыя ўпершыню вітаюць адзін аднаго. Філядэльфія, 1 чэрвеня 2020
Каля Белага дому паліцыянты апусьціліся на калена перад сотнямі пратэстоўцаў. Вашынгтон, 31 траўня 2020
Паліцыянты ў Вашынгтоне, 31 траўня 2020
Начальнік паліцыі Нью-Ёрку Тэрэнс Монахан стаў на калена перад прысутнымі. Нью-Ёрк, 1 чэрвеня 2020
Начальнік паліцыі Нью-Ёрку Тэрэнс Монахан абдымаецца з актывісткай. Нью-Ёрк, 1 чэрвеня 2020
Паліцыянты ў Нью-Ёрку, 31 траўня 2020
Кіраўнік паліцыі Оклі Эрык Крыстэнсэн гаворыць з пратэстоўцамі, стаўшы на калена. Каліфорнія, 31 траўня 2020
Супрацоўнік паліцыі ў Аклахоме. 31 траўня 2020
Акцыя салідарнасьці ў Портляндзе. 31 траўня 2020