Што адбываецца на лініі фронту ў Пакроўску на Данбасе, дзе расейскія войскі набліжаюцца да «горада-крэпасьці»

Арцём, 40-гадовы ўкраінскі камандзір, крычыць папярэджаньне перад тым, як яго артылерыйская каманда адкрывае агонь па расейскіх пазыцыях паблізу Пакроўска на пачатку кастрычніка.
 

Цэнтар Пакроўска, сфатаграфаваны ў 2012 годзе.

На працягу мінулага стагодзьдзя і пад рознымі назвамі гэты ўсходнеўкраінскі горад перажыў баі падчас грамадзянскай вайны ў Расеі, пасьля нямецкую акупацыю падчас Другой сусьветнай вайны. Цяпер у Пакроўск, падобна, зноў прыйдзе вайна.
 

Мужчына праяжджае міма ўязнога знака на ўскраіне Пакроўска ў верасьні 2024 году.

Зь ліпеня расейскія войскі пасоўваюцца проста да Пакроўска, дзе калісьці пражывала каля 60 тысяч чалавек і які разглядаецца як брама ў Данецкую вобласьць.
 

Арцём рыхтуе шротнік, калі ў небе ў пачатку кастрычніка.раздаецца гук бесьпілётніка.

Па стане на 8 кастрычніка расейскія войскі знаходзяцца прыкладна за 6 кілямэтрах ад Пакроўска і, відаць, засяродзілі ўсе свае ваенныя намаганьні на Данбасе на захопе горада.

Вулічны рынак у Пакроўску 25 верасьня.

Нядаўна ўкраінскі аналітык папярэдзіў, што калі Кіеў страціць Пакроўск, «уся лінія фронту абрынецца».

Баец артылерыйскага разьліку недалёка ад Пакроўска паказвае рэлігійныя рысункі, якія ён робіць паміж баявымі дзяжурствамі. Пакроўск зьяўляецца буйным чыгуначным вузлом і, што асабліва важна, вырабляе высакаякасны вугаль, неабходны для вытворчасьці сталі. Экспэрты галіны кажуць, што Ўкраіна можа страціць палову сваіх цяперашніх сталеліцейных магутнасьцяў, калі горад і найбліжэйшая шахта трапяць у рукі Расеі.

Знакі ў Пакроўску, у тым ліку адзін (справа), на якім пазначаны нумар тэлефона для людзей, якія жадаюць эвакуавацца.

Па стане на 4 кастрычніка ў горадзе, як мяркуецца, заставалася каля 13 тысяч жыхароў.

Пашкоджаны жылы дом у Пакроўску ў верасьні.

Журналісты паведамляюць, што некаторыя мясцовыя жыхары адкрыта чакаюць прыбыцьця расейскіх войскаў, нягледзячы на ​​неаднаразовыя прэцэдэнты, калі селішчы Данбаса ператвараліся ў руіны да моманту ўводу расейскіх войскаў.

Набліжаецца вялікая бітва за ўкраінскі горад Пакроўск, дзе знаходзіцца важная прамысловая і транспартная інфраструктура ў Данецкай вобласьці.