Руіны: гарады Ўкраіны, зьнішчаныя расейскім уварваньнем. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Горад Бахмут у Данецкай вобласьці Ўкраіны. Да ўварваньня Расеі ў 2022 годзе ў горадзе пражывала каля 70 тысяч чалавек
Бахмут у чэрвені 2023 году, неўзабаве пасьля захопу расейскімі войскамі
Цэнтральная плошча Мар'інкі ў жніўні 2014 году. Тады ў гэтым горадзе ў Данецкай вобласьці пражывала некалькі тысяч чалавек
Разбураныя ўскраіны Мар'інкі ў траўні 2023. Да моманту захопу Марʼінкі расейскімі войскамі ў сьнежні 2024 галоўнакамандуючы УСУ генэрал Валеры Залужны заявіў, што гораду «больш не існуе», ён фактычна сьцёрты зь зямлі
Шыльда на ўезьдзе ў Вуглядар, горад у Данецкай вобласьці. Да расейскага ўварваньня ў мястэчку, дзе здабывалі вугаль, жыло каля 14 тысяч чалавек
Вуглядар з вышыні птушынага палёту, люты 2023. Горад моцна разбураны абстрэламі. Па стане на студзень 2024 ён застаецца пад кантролем Украіны
Дамы ў Прывольлі, горадзе з насельніцтвам каля шасьці з паловай тысяч чалавек у Луганскай вобласьці на ўсходзе Ўкраіны. Фота зробленае ў красавіку 2022, калі Прывольле было прыфрантавым горадам, хоць практычна не пашкоджаным вайной.
Тое, што засталося ад Прывольля. Здымак зроблены ў чэрвені 2022, калі расейскія войскі заявілі аб усталяваньні кантролю над горадам.
Праваслаўная царква ў вёсцы Багародзічнае Данецкай вобласьці, 2019 год
Руіны Багародзічнага ў сьнежні 2022. Сяло некалькі разоў пераходзіла да расейцаў, затым украінцы адбівалі яго
Цэнтар Марыюпалю, гораду ў Данецкай вобласьці, дзе калісьці пражывала каля 420 тысяч чалавек. 2019 год
Тое ж скрыжаваньне ў Марыюпалі ў красавіку 2022 году, пасьля захопу гораду расейскімі войскамі.