15 рэдкіх здымкаў з ЧАЭС: чацьвёрты энэргаблёк знутры
Пульт упраўленьня чацьвёртым блёкам.
26 красавіка 1986 году тэмпэратура ў рэактары імкліва вырасла
Перад аварыяй у рэактары чацьвёртага блёку знаходзілася 180-190 тон ядзернага паліва. Паводле ацэнак, якія цяпер лічацца найбольш дакладнымі, у навакольнае асяродзьдзе ў момант аварыі патрапіла 5-30% гэтага паліва
Рэактарная зала першага блёку Чарнобыльскай АЭС. Уведзена ў эксплёатацыю ў 1977 годзе
Рэгулюючыя стрыжні першага блёку
Трубы ўнутры першага блёку
Асобныя вузлы Чарнобыльскай АЭС працягвалі працаваць і пасьля аварыі. Апошні энергаблёк вывелі з эксплёатацыі ў 2000-м годзе
Помпа ў турбінным зале чацьвёртага блёку
Рэшткі турбіны ў чацьвёртым блёку
У турбінным зале чацьвёртага рэактару
Турбіна чацьвёртага блёку
Драты ў турбінным зале. У чацьвёртым блёку ўсё яшчэ захоўваюцца рэшткі радыеактыўнага паліва
Пад'ёмны кран у турбінным зале чацьвёртага блёку
Новае бясьпечнае збудаваньне для кансэрвацыі чацьвёртага энэргаблоку: у сярэдзіне лістапада канструкцыю перамесьцяць на стары бэтонны саркафаг, а сьцены з двух бакоў канструкцыі дабудуюць у 2017 годзе. Будаўнікі спадзяюцца, што новае сховішча дазволіць спыніць распаўсюд радыяцыі на сто гадоў.