Украіна дасылае на ўсход свой уласны гуманітарны канвой
Your browser doesn’t support HTML5
Украінскі канвой з 26 грузавікоў гуманітарнай дапамогі выехаў з Харкава ў накірунку занятай сэпаратыстамі Луганскай вобласьці. Кіраўнік Дзяржаўнай службы Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях Сяргей Бачкоўскі паведаміў, што груз будзе перададзены Чырвонаму Крыжу для распаўсюджаньня ў рэгіёне.