У справе «Белага легіёну» — першы вызвалены зь СІЗА КДБ

Сяргей Барсток з жонкай Аляксандрай, архіўнае фота

Зь СІЗА КДБ вызвалілі Сяргея Барстока, якога затрымалі ў ноч на 22 сакавіка і трымалі ў ізалятары КДБ. Паводле жонкі Сяргея Барстока Аляксандры, з мужа ўзялі падпіску пра нявыезд і невыдаваньне, таму ён не дае камэнтароў журналістам.

«Выглядае нармальна. Ня зьбіты. Але маўчыць пра тое, што там было. Вызвалілі яго ўчора ўвечары, прывезьлі дадому», — сказала жонка экс-затрыманага Аляксандра.

Паводле старшыні рады «Бацькаўшчыны» Ніны Шыдлоўскай, на гэты час выстаўленыя абвінавачаньні тром з затрыманых у справе «Белага легіёну». «Іх прозьвішчы яшчэ высьвятляем», — сказала Ніна Шыдлоўская.

У КДБ зьвесткі пра выстаўленьне абвінавачаньняў праверыць не ўдалося. Тэлефон прэсавай службы працуе ў рэжыме аўтаадказьніка.

Сьпіс арыштаваных у справе «Белага легіёну»