У Магілёве нагадалі: ў Беларусі ёсьць палітвязьні

У Магілёве невядомыя расклеілі ўлёткі з заклікам «Свабоду палітвязьням — будзьма салідарнымі».

Як вынікае зь іх, адказнасьць за распаўсюд улётак бярэ на сябе невядомы «Вольны хаўрус».

Ён жа на пачатку сьнежня нагадваў магілёўцам пра Дзень герояў, сьцісла пераказаўшы ў сваіх улётках гісторыю Слуцкага збройнага чыну.

Улёткі пра палітвязьняў у цэнтры гораду