Twitter пра антытэрарыстычныя вучэньні: Што адбываецца ў менскім мэтро?!

У 18 гадзінаў МНС Беларусі пацьвердзіла, што ў мэтро адбываюцца вучэньні.

23 верасьня каля 16.00 карыстальнікі сацыяльных сетак сталі паведамляць пра тое, што ў мэтро нешта адбываецца: на станцыях даглядалі пасажыраў (пералічвалі «Каменную Горку», «Першамайскую» і «Уручча»), а станцыю Якуба Коласа і зусім зачынілі для ўваходу-выхаду пасажыраў.

МНС Беларусі пацьвердзіла, што ў мэтро адбываюцца вучэньні
У сацсетках паведамлялі аб тым, што адключана ацяпленьне ў мэтрапалітэне, і пра тое, што на станцыі Якуба Коласа знойдзены дзіўны прадмет. Атрымаць інфармацыю аб тым, што адбываецца журналістам было вельмі складана — прадстаўнікі ГУУС Менгарвыканкаму, дзяжурная частка метрапалітэну і МУС не давалі камэнтароў.

Twitter жартуе на тэму вучэньняў у мэтро:

Пасьля прайшла інфармацыя, што закрыцьцё мэтро зьвязанае з вучэньнямі «Захад-2013», якія адбываюцца цяпер у Беларусі, аднак Міністэрства абароны абвергла гэтую інфармацыю. Некаторыя відавочцы паведамлялі, што чулі гукі сырэны. У 18 гадзінаў МНС Беларусі пацьвердзіла, што ў мэтро адбываюцца вучэньні.

Карыстальнікі твітэра першымі паведамілі пра здарэньне, а некаторыя і досыць дасьціпна адрэагавалі.