Туркменская "Белая рэвалюцыя"

Бердымухамедаў раздае дзецям падарункі падчас цырымоніі адкрыцьця летась новага прэзыдэнцкага палацу ў Ашгабаце.

Белый - надзвычай паважаны колер у традыцыйна качавой туркменскай культуры, дзе гэты колер асацыюецца з малаком - асновай качавой кухні. Бердымухамедаў у белай кашулі ў юрце пастуха.

Бердымухамедаў на паседжаньні ўраду. Туркменскі прэзыдэнт часта зьяўляецца на фоне белых ружаў. Нават адна з одаў у ягоны гонар завецца "Белыя ружы".

Бердымухамедаў бярэ ўдзел ва ўрадавай відэаканфэрэнцыі з прэзыдэнцкага офісу. Нават традыцыйны туркменскі дыван, які звычайна тчэцца зь нітак розных адценьняў чырвонага, прыстасаваны пад прэзыдэнтаву любоў да белага.

Прэзыдэнт у Туркменістане - не прэзыдэнт бяз фоткі на кані. Тут Бердымухамедаў на ахалтэкінскім скакуне. На іншых конных партрэтах на плячо прэзыдэнту садзіцца белая галубка.

Туркменскія газэты з нагоды дня народзінаў прэзыдэнта 29 чэрвеня, зьмясьцілі ідэнтычныя фатаграфіі Бердымухамедава ў белым гарнітуры.

Першы навучальны дзень у ашгабацкай школе №55. Многія бацькі ў туркменскай сталіцы атрымалі ад школы ліст з просьбай набыць для іх дзяцей белыя гарнітуры і сукенкі для ўрачыстых нагодаў.

Маладыя людзі зь белымі шарыкамі на ўрачыстым адкрыцьці  новазбудаванага ў 2011 годзе грамадзкага аб'екту ў туркменскай сталіцы. Белы колер у Цэнтральнай Азіі часта асацыюецца з чысьцінёй і ўдачай.

Бердымухамедаў кіруе цырымоніяй адкрыцьця летась у Ашгабаце новага палацу. Хоць белы колер і дамінуе ва ўсіх туркменскіх урачыстасьцях, да яго паводле папулярнасьці набліжаецца зялёны колер дзяржаўнага сьцяга.

Нават у вольны час туркменскі прэзыдэнт не разьвітваецца зь белым колерам. Часта падчас нефармальных зьяўленьняў на людзях Бердымухамедаў носіць белыя швэдры і курткі.

Туркменскі прэзыдэнт на адпачынку ў горадзе Туркменбашы на беразе Касьпійскага мора. Бердымухамедаў распачаў сваю ўрадавую кар'еру як зубны лекар Міністэрства аховы здароўя. Ад таго часу ён будуе сваю сілавую базу, каб пазбавіцца ад спадчыны Ніязава.

Бердымухамедаў у спробе выбудаваць культ сваёй асобы сдпрабуе сябе ў якасьці поп-зоркі. Ясна - зь белай гітарай...