Дакумэнт зацвярджае санкцыі супраць расейскіх грамадзян і кампаній, уведзеныя прэзыдэнтам Баракам Абамам пасьля расейскай анэксіі Крыму, уварваньня на ўсход Украіны і ўмяшаньня Расеі ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары. Законапраектам таксама прадугледжваецца пашырэньне рэжыму санкцый.
Дакумэнт ухвалены Сэнатам 27 ліпеня.
Паводле заявы Белага дому, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп азнаёміўся з законапраектам, ухваліў яго і мае намер падпісаць.
Ключавым для ініцыятараў законапраекту зьяўляецца пункт, які абавязвае прэзыдэнта паведамляць Кангрэсу пра намер унесьці любыя значныя зьмены ў рэжым санкцый і атрымаць згоду Кангрэсу на іх ажыцьцяўленьне.
Дакумэнт, у які таксама ўключаныя санкцыі супраць Ірану і Паўночнай Карэі ў пакараньне за выпрабаваньні ракетнай зброі, быў ухвалены абедзьвюма палатамі Кангрэсу амаль адзінагалосна.