Пратэсты ў Багдадзе, разьвітаньне з Шыракам і марш прысьвечаны 70-годзьдзю КНР. 14 фотаімгненьняў тыдня
Дэманстрантка бяжыць паміж падпаленымі шынамі падчас пратэстаў у Багдадзе, Ірак
Пратэстоўцы ўдзельнічаюць у акцыі, мэта якой — зьвярнуць увагу на ўжываньня паліцыяй празьмернай сілы падчас пратэстаў у Ганконгу
Дзеці трымаюць сьцягі Кашміру і Пакістану падчас антыіндыйскага пратэсту ў Лагоры, што ў Пакістане
Работнікі мяшаюць воўну ў чане на фарбавальным заводзе ў Кабуле, Аўганістан
Пратэстоўцы з фаерамі і расьцяжкай з надпісам «Не капітуляцыі!» падчас акцыі пратэсту супраць ухваленьня так званай формулы Штайнмаера перад прэзыдэнцкім офісам у Кіеве 1 кастрычніка
Паліцыянт затрымлівае пратэстоўца падчас дэманстрацыі ў Дзень стварэньня КНР у Ганконгу 1 кастрычніка
Аўганскае дзіця сядзіць на рэзэрвуары для вады на гары Надыр-хан у Кабуле
Пратэстоўцы сутыкнуліся з ірацкімі паліцыянтамі падчас дэманстрацыі супраць дзяржаўнай карупцыі
Дзяўчына ходзіць па пляжы падчас захаду сонца ў Карачы, Пакістан
Вайскоўцы кітайскай арміі праходзяць маршам падчас параду, прысьвечанага 70-годзьдзю з дня заснаваньня Кітайскай Народнай Рэспублікі, Пэкін, 1 кастрычніка
Людзі ўдзельнічаюць у акцыі з патрабаваньнем выпусьціць з турмы дэманстрантаў, затрыманых падчас маскоўскіх пратэстаў 29 верасьня
Бюст Сталіна, выстаўлены на продаж на мясцовай барахолцы ў Омску
Мужчына нясе хлопчыка падчас сутычак з паліцыяй каля лягеру для ўцекачоў у Морыі на грэцкай высьпе Лесбас, 29 верасьня
Людзі чакаюць каля ўваходу ў сабор Сэнт-Люі-дэ-Інвалід, каб разьвітацца з былым прэзыдэнтам Францыі Жакам Шыракам, Парыж, 29 верасьня