Афганскія жанчыны на дэманстрацыі, прэзыдэнт на кані, карона на сабаку. Тыдзень у 15 фотаздымках

Сабака з каронай на ўручэньні прэміі "Залаты гадаванец" 2021 году ў будынку Маскоўскага міжнароднага дзелавога цэнтру.

Член «Талібану» штурхае журналіста, які асьвятляе дэманстрацыю пратэсту жанчын каля школы ў Кабуле.

Рыбацкія лодкі на якарах. Пакістанскім рыбакам у Карачы параілі не выходзіць у мора пасьля цыклёну Gulab у Аравійскім моры.

Артысты балету на рэпэтыцыі «Лебядзінага возера» ў Санкт-Пецярбургу.
 

Мусульмане-шыіты б'юць сябе ў грудзі падчас рэлігійнага шэсьця ў гонар 40-га дня жалобы пасьля гадавіны імама Хусейна, унука прарока Мухамэда. Карачы, Пакістан, 28 верасьня.

Дзяўчына пазіруе фатаграфу падчас шпацыру ў бедным прыгарадзе Кабулу, дзе гадамі жывуць сотні вымушаных перасяленцаў з усходняй часткі Афганістану.

Баевікі «Талібану» катаюцца на катэрах на возеры Карга на ўскраіне Кабулу.

Лодкі ў Чорным моры каля віхраслупа ў Сочы, Расея, 28 верасьня.

Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў едзе на кані на парадзе да Дня Незалежнасьці ў Ашгабадзе 27 верасьня.

Азэрбайджанскія салдаты нясуць партрэты вайскоўцаў і мірных жыхароў, якія загінулі падчас баёў у Нагорным Карабаху ў першую гадавіну пачатку канфлікту.

У сталіцы Армэніі Ерэване людзі ідуць з паходнямі ў памяць аб ахвярах узброенага канфлікту паміж Азэрбайджанам і Армэніяй у 2020 годзе за Нагорны Карабах.

Пакістанскія жанчыны імкнуцца атрымаць бясплатнае малако ў пункце раздачы падчас трохдзённага штогадовага фэстывалю, прысьвечанага знакамітаму сьвятому Дату Ганджакшу ў яго сьвятыні ў Лахоры.

Людзі са сваімі рэчамі перапраўляюцца ў Пакістан з Афганістану на памежным пераходзе Сьпін-Болдак.

Экалягічныя актывісты выступаюць на мітынгу з заклікам да кліматычных дзеяньняў у цэнтры Кіева, Украіна.

Афганскія хлопчыкі едуць у багажніку аўтамабіля ў Кабуле.