Паветраны шар у гонар Яна Паўла II, Рамазан і адзіны глядач на футбольных трыбунах. 16 фотаімгненьняў тыдня

Мужчына ў Патрыяршым саборы ў Бухарэсьце. Урад Румыніі аслабіў абмежаваньні ў сувязі з пандэміяй, але не скасаваў абавязку насіць маскі ў публічных месцах. (AP/Vadim Ghirda)

Майстар Юлія Юшына вырабляе керамічную талерку ў студыі Moon Ceramic, Беларусь. (TASS/Natalia Fedosenko)

Мужчыны ў Кабуле гатуюць бульбу да заканчэньня Рамазану.  (Reuters/Mohammad Ismail)

Валянтэры-цырульнікі Міжнароднай асацыяцыі дапамогі і разьвіцьця стрыгуць дзяцей ў лягеры перасяленцаў у Ідлібе, Сырыя. (Reuters/Khalil Ashawi)

Расейскія прызыўнікі ў камісарыяце, Калінінград. (Reuters/Vitaly Nevar)

Валейбалістка Вікторыя Палмэр трэнуецца на пляжы, Ангельшчына. (Reuters/Matthew Childs)

Супрацоўнік міністэрства надзвычайных сытуацыяў Расеі праводзіць дэзынфэкцыю Ленінградзкага чыгуначнага вакзалу ў Маскве. (AFP/Kirill Kudryavtsev)

Тацяна Лістапад каля свайго дому, абстралянага ў падкантрольнай прарасейскім сэпаратыстам вёсцы Стараміхайлаўка на ўсходзе Ўкраіны. ( EPA-EFE/DAVE MUSTAINE )

 

Косаўскія мусульмане моляцца на пляцы ў Прыштыне (AFP/Amend Nihani)

Паветраны балён на ўрачыстасьцях у гонар 100-годзьдзя папы Яна Паўла II у Кракаве, Польшча. (epa-EFE/Lukasz Gagulski)

Сартаваньне манга на рынку ў Гайдарабадзе, Індыя. (epa-EFE / Надэм Хавар)

Работнікі грамадзкага транспарту ў пункце бясьпекі на чыгуначным вакзале ў Маскве. (epa-EFE/Sergei Ilnitsky)

Дэзынфэкцыя Кіеўскага вакзалу ў Маскве. (TASS/Vyacheslav Prokofyev)

Аўганская сям'я атрымлівае ад гандляроў бясплатную ежу ў часе сьвятога месяцу Рамазан. (epa-EFE/Jalil Rezayee)

Рабочы чысьціць фасад будынку расейскай Дзяржаўнай думы ў Маскве. (AFP/Yury Kadobnov)

Футбаліст "Баварыі" Лукаш Май у ахоўнай масцы на трыбунах падчас закрытага для гледачоў матчу, Бэрлін. (epa-EFE/Hannibal Hanschke)