Дзень вышыванкі ў Кіеве; Крэмль праз дрот; кавуновы сок. Фотаімгненьні тыдня
Дзень вышыванкі ў Кіеве.
Украінскі вайсковец зэнітнага, ракетна-артылерыйскага дывізіёна 57-й асобнай мотастралковай брыгады. Часів Яр Данецкай вобласьці Ўкраіны.
Від на Крэмль у Маскве
Вулічны гандляр рыхтуе кавуновы сок для продажу ў прыдарожным кіёску ў Карачы, Пакістан.
Удзельнікі расейскага харэаграфічнага ансамбля «Березка» ў канцэртнай залі імя Чайкоўскага ў Маскве.
У Днепрапятроўскай вобласьці ўкраінскі марскі пяхотнік праходзіць трэніроўкі па запуску FPV-дронаў.
Падчас вакцынацыі супраць поліяміэліту ў Кабуле
На здымку, зробленым з дапамогай бесьпілётніка, бачна гняздо бусла насупраць раней пашкоджанага абстрэлам з Расеі будынка ў пасёлку Золачаў Харкаўскай вобласьці Ўкраіны.
Кіргізскія школьнікі дэклямуюць эпас «Манас» на плошчы Перамогі ў Бішкеку.
Мірныя жыхары вітаюць украінскіх вайскоўцаў на бронетранспарцёры на дарозе ў Данецкай вобласьці Ўкраіны.
Аўганская дзяўчынка нясе пшаніцу для абмалоту.
На могілках у Львове пахаваньне ўкраінскага салдата Ўладзімера Нестара, які загінуў у баі з расейскімі войскамі.
Японскі харэограф Хіраакі Умеда падчас свайго шоў на 25-м Міжнародным фэстывалі сучаснага танца ў Вугоршчыне.
Шыльды з надпісам «Мы з Украінай» каля амбасады Канады ў Пэкіне.
У небе над Кіевам падчас расейскага ракетнага ўдару.
Узброены салдат на варце падчас пахаваньня 60 расейскіх вайскоўцаў і трох мірных жыхароў на могілках у Луганску ва Ўкраіне, якая знаходзіцца пад кантролем Расеі.
Самарканд, Узбэкістан
Таліб ахоўвае скульптуру імпэратара Кушанскай дынастыі ў Нацыянальным музэі Аўганістана ў Кабуле.