«Сапраўдныя мужчыны» на вуліцах Менску, масьленічныя пудзілы ў Маскве. 12 фотаімгненьняў тыдня
Удзельнікі забегу сапраўдных мужчын з голымі грудзьмі бягуць па вуліцах Менску ў Дзень абаронцы Айчыны 23 лютага.
Артыст у масцы страшыдла забаўляе публіку падчас фэстывалю Масьленіцы каля Крамля ў Маскве. Масьленіца — гэта старадаўняя цырымонія напярэдадні Вялікага посту, якая традыцыйна праходзіць у Беларусі, Расеі і ва Ўкраіне. Падчас Масьленіцы спальваюць вялікае пудзіла.
Самалёты ВПС Пакістану падчас адзначэньня першай гадавіны апэрацыі "Хуткая рэторта" 27 лютага летась у Кашміры былі зьбітыя два індыйскія самалёты.
Пратэстоўцы ў Амрытсары крычаць лёзунгі і спальваюць пудзіла прэм'ер-міністра Індыі Нарэндра Модзі падчас дэманстрацыі супраць рэлігійнага гвалту ў Нью-Дэлі.
Людзі, якія падтрымліваюць новы закон аб грамадзянстве Індыі, знішчаюць паветкі тых, хто выступае супраць закону ў Нью-Дэлі.
Пасажыр аўтобуса ў масцы і пальчатках для абароны ад каранавіруса ў цэнтры Тэгерану.
Іракцы ў масках для абароны ад новага каранавіруса ідуць у Насірыі міма падпаленых антыўрадавымі пратэстоўцамі шын.
Вулічныя сабакі, выратаваныя ўрадавай місіяй Нэвада, і валанцёры на пляжы падчас карнавалу ў Ля-Гуайра, Вэнэсуэла.
Удзельнік пратэсту кідае фаер у байцоў грэцкага спэцназу падчас дэманстрацыі супраць будаўніцтва новага міграцыйнага лягеру каля горада Мантамадос на востраве Лесбас у паўночна-ўсходняй частцы Эгейскага мора.
Мясцовы жыхар б'ецца з паліцыянтамі каля вёскі Карава падчас дэманстрацыі супраць будаўніцтва новага міграцыйнага лягеру на востраве Лесбас у паўночна-ўсходняй частцы Эгейскага мора.
Аўганскі рабочы каля печы для абпальваньня цэглы ў Джалалабадзе.
Вайскоўцы аўганскай арміі адзначаюць Дзень салдат у Джалалабадзе, 27 лютага