Аўтаматчык у Менску, сьнег у Прышціне, ізаляцыя ва Ўхані. 17 фотаімгненьняў тыдня
Казахскі пастух на кані непадалёк месца, дзе прызямлілася капсула касьмічнага карабля Саюз МС-13 з трыма касманаўтамі зь Міжнароднай касьмічнай станцыі.
Адзін з пратэстоўцаў супраць зьменаў у законе аб продажы зямлі. Кіеў, 6 лютага.
На міжнародным кніжным кірмашы ў Менску, 5 лютага.
Гульцы ў хакей, у іх ліку дзяўчаты, рыхтуюцца да гульні ў вёсцы ў Кіргізстане.
Людзі загараюць перад Петрапаўлаўскай крэпасьцю ў Санкт-Пецярбургу.
Купаньне ў часткова замерзлым возеры каля Пэкіну.
На ўскраіне Джалалабаду, Аўганістан.
Самалёт прызямляецца на лётнішчы ў Стамбуле, на якім на мінулым тыдні іншы самалёт пацярпеў крушэньне.
Сьнегапад у Прышціне, Косава.
Ваданосіцы ў Джалалабадзе, Аўганістан.
Перад гатэлем, у якім ізалююць заражаных каранавірусам, Ухань, Кітай.
Шпіталь для заражаных каранавірусам у колішняй выставачнай зале, Ухань, Кітай.
Чалавек на замерзлым і засьнежаным возеры каля Кабулу, Аўганістан.
Сьцяг над будынкам украінскага парлямэнту ў Кіеве.
Блякада дарогі падчас антыўрадавага пратэсту ў Іраку, 2 лютага.
Манэкеншчыца падчас Тыдня ўкраінскай моды ў Кіеве, 3 лютага.
Сцэнка з пратэсту ўцекачоў і мігрантаў на грэцкай высьпе Лесбас, 3 лютага.