Японскі вадалаз у акварыюме, расейскі карабель на мелі. 20 фотаімгненьняў тыдня.

Вадалаз, апрануты ў касьцюм Санта-Клаўса, плавае ў вялікім акварыюме падчас падводнага выступу ў Токіё.

Парашут касьмічнага карабля Саюз МС-09 неўзабаве пасьля прызямленьня капсулы з трыма астранаўтамі зь Міжнароднай касьмічнай станцыі, Казахстан, 20 сьнежня.

Ліхтаршчык Ян Татэр запальвае ліхтар на Карлавым мосьце ў Празе.

Менск, погляд зь вяршыні навагодняй елкі.

Касьцел па-над імглою, вёска Шошхарт’ян, Вугоршчына.

Крыгаход на возеры Валдай ў Ноўгарадзкай вобласьці Расеі.

Магутныя ціхаакіянскія хвалі разьбіваюцца аб бераг штату Орэган, ЗША.

Зьняволеныя абедаюць у сталовай папраўчай калёніі ў Забайкальскім краі Расеі.

Вадалазы фатаграфуюцца зь елкай, якую потым прымацуюць да дна мора каля партовага гораду Трыпалі ў паўночным Лібане.

Расейскае грузавое судна «Кузьма Мінін» на мелі каля берагоў Корнуалу.

Зіма ў Маскве.

Падрыхтаваны да Калядных сьвятаў Бялград.

Культурыст выступае на спаборніцтвах у Бішкеку.

Акцыя пратэсту супраць прапанаванага новага закону аб працы ў Будапэшце.

Чэская гарналыжніца Эстэр Лэдэцка падчас трэніроўкі ў Італіі.

Маці трымае дачку, параненую падчас авіяўдару ўрадавых сілаў супраць талібаў у Джалалабадзе, Аўганістан. Паводле мясцовых чыноўнікаў, ў выніку авіяўдару загінулі ня менш за 20 мірных аўганцаў, у тым ліку 12 дзяцей.

Сырыйскія паўстанцы, падтрымоўваныя Турцыяй, трэніруюцца ў лягеры на поўначы Сырыі.

Жанчына праходзіць тунэлем, упрыгожаным сьвяточнымі лямпачкамі ў цэнтры Масквы.

Жыхары Пхэньяну перад статуямі сваіх былых лідэраў, Кім Ір Сэна і Кім Чэн Іра.

Македонскія прастытуткі з чырвонымі парасонамі зьбіраюцца на мітынг каля помніка Маці Тэрэзе ў сталіцы краіны, Скоп’е, у Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненьні да сэкс-работнікаў.