Стоп-кадры тыдня, 12-18 сьнежня
Пратэст у Пяцігорску, Расея, супраць продажу лекаў, якія, паводле пратэстоўцаў, могуць выкарыстоўвацца для вытворчасьці сынтэтычных наркотыкаў.
Падрыхтоўка харчовай дапамогі для емэнцаў. Як ацэньваецца, больш за 20 мільёнаў людзей у Емэне адчувае нястачу ў харчах і рэчах першай неабходнасьці.
Загартоўка кітайскіх салдат на мяжы з Расеяй у правінцыі Хэйлунцзян.
Першыя ўгодкі крывавай атакі на школу ў Пэшавары ў Пакістане, калі баевікі Талібану забілі больш чым 150 чалавек, пераважна школьнікаў; 16 сьнежня 2015.
Шыіцкая рэлігійная школа ў Багдадзе; 15 сьнежня.
Эксгумацыя масавых пахаваньняў у Срэбраніцы, Босьнія; 15 сьнежня.
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы на закупах у МАскве; 15 сьнежня.
Фатографы дакумэнтуюць запуск расейскай ракеты "Саюз" з брытанскім, амэрыканскім і расейскім касманаўтамі; Казахстан, 15 сьнежня.
Пратэст курдаў у турэцкім горадзе Дыярбакір супраць увядзеньня камэнданцкага часу.
Вярблюды на пустэльні Самава ў Іраку.
Габрэй запальвае сьвечкі ў апошнюю ноч сьвята Ханукі ў Ерусаліме.
Косаўскія паліцыянты ў процігазавых масках падчас сэсіі косаўскага парлямэнту ў Прышціне, дзе дэпутаты апошнім часам кідаюць шашкі зь сьлезацечным газам у пратэсьце супраць пагадненьняў паміж Косавам і Сэрбіяй.
Доўма, прадмесьце Дамаску.
Пажар у Варонескім псыханэўралягічным дыспансэры 11 сьнежна, у якім загінулі 23 чалавекі.