Украінцы умацоўваюць акопы, індусы будуюць мост, якуты запасаюцца вадою. 17 фотаімгненьняў тыдня.

Аўганскія студэнткі на выпускной цырымоніі ў мэдычным інстытуце ў Кандагары, 29 лістапада.

Пакістанскі марскі спэцназ дэманструе ўмельства барацьбы з тэрарыстамі. Карачы, 29 лістапада.

Рэкруты Вайскова-паветраных сілаў Індыі падчас муштры, 29 лістапада.

Апанэнты саміту G20 у Аргентыне спускаюць паветра з гіганцкай лялькі-выявы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з падгузьнікам. Буэнас-Айрэс, 29 лістапада.

Якуцк, размова на вуліцы пры 39 градусах марозу, 29 лістапада.

Аблокі дыму над найбуйнейшай у Эўропе электрастанцыяй, якая працуе на бурым вуглі. Бэлхатуў, Польшча.

Збор лёду вяскоўцамі з возера за 70 км на поўдзень ад Якуцка, дзе тэмпэратура паветра была мінус 41 па Цэльсію. У такія маразы шмат дзе ў Якуцыі падача вады спыняецца, і людзі вымушаныя зьбіраць лёд і распускаць яго; 27 лістапада.

Апазыцыя выходзіць на марш у Скоп’е, Македонія, патрабуючы адстаўкі ўраду; 28 лістапада.

Наведвальнікі пакідаюць гандлёвы цэнтар у Кіеве пасля таго, як ён быў атакаваны дымавымі гранатамі падчас пратэсту ўкраінскіх нацыяналістаў 28 лістапада. Актывісты пратэставалі супраць прысутнасьці расейскага бізнэсу ва Ўкраіне.

Каскадэр на матацыкле ўнутры «Сьцяны сьмерці»; Бангкок, 27 лістапада.

Расколіна, зробленая ўкраінскімі мастакамі на арцы помніка ўкраінска-расейскай дружбе ў Кіеве. 

Работнікі ставяць пантонны мост праз раку Ганг у Алахабадзе, Індыя.

Цьвярскі бульвар у Маскве, 27 лістапада.

Гістарычная інсцэнізацыя бітвы на Бярэзіне каля вёскі Брылі, Беларусь, 25 лістапада.

Дзетдомаўцы добраахвотна дапамагаюць умацоўваць акопы ўкраінскіх пазыцый каля вёскі Рыбацкае за 25 км ад Марыюпалю, 26 лістапада.

Дэманстрацыя ў Кіеве ў падтрымку ўкраінскага флёту пасьля захопу трох украінскіх суднай у Керчанскай пратоцы Расеяй.

Румыны ў традыцыйных строях прысутнічаюць на асьвячэньні Сабору народнага выратаваньня, які будуецца ў Бухарэсьце.