Стоп-кадры тыдня: Ленін на Байкануры, сынагога ў Аўганістане

Жанчына ў гістарычным касьцюме на старасьвецкім ровары падчас традыцыйнай гонкі «Праская міля», 4 лістапада.

Удзельніца мітынгу Камуністычнай партыі Расеі ў Маскве ў гонар 100-годзьдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Лодка на рацэ Сава ў Бялградзе.

Кітайскія вучні ў Пэкіне махаюць кітайскімі і амэрыканскімі сьцяжкамі на разьвітаньне зь першай лэдзі ЗША Мэланіяй Трамп.

Добраахвотнікі з батальёну «Азоў» рыхтуюцца спаліць чучала Леніна, Кіеў, 7 лістапада.

Прадавец цукровай ваты на ўзьбярэжжы Арабскага мора ў Мумбаі, Індыя.

Паводка пасьля тайфуну ў віетнамскім горадзе Хой Ан, 8 лістапада.

Аўганскія школьнікі вяртаюцца дахаты пасьля ўрокаў у Кабуле.

Камуністы адзначаюць 100-годзьдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Бішкеку.

Аўганскія вучні на занятках у школе ў горадзе Джалалабад.

Затрыманы сябра руху Другая Россия падчас забароненага мітынгу ў Санкт-Пецярбургу 6 лістапада.

Пакістанскія вучні завучваюць на памяць Каран.

Рэканструкцыя сынагогі ў аўганскім горадзе Герат.

Паліцыя рэагуе на спробы актывістаў экалягічнага руху блякаваць працу вугальнага кар’еру ў Райнляндзе, Нямеччына.

Помнік Леніну на касмадроме ў Байкануры.

Антыўрадавы мітынг пад лёзунгам «Дэмакратыя ў аблозе» ў Бухарэсьце, 5 лістапада.

Збор шафрану ў Аўганістане.

У Курапатах, 5 лістапада.

Затрыманьне падчас антыўрадавага пратэсту ў Маскве, 5 лістапада.