Марш радыкалаў у Кіеве, залевы ў Францыі, пратэсты ў Багушэўску на Віцебшчыне, рэканструкцыя ў Курапатах, магіла ўдзельніка беларусізацыі. 15 фотаімгненьняў тыдня.

Афіцэр пакістанскай антынаркатычнай паліцыі робіць сэлфі побач з грудай падпаленых наркотыкаў і сьпіртных напояў падчас цырымоніі зьнішчэньня на ўскраіне Пэшавару.

Людзі на пашкоджанай залевамі дарозе на паўднёвым захадзе Францыі. Звычайная норма ападкаў некалькіх месяцаў выпала за некалькі гадзін.

Прадавец смажанай курыцы ў Пэшавары, Пакістан.

Вавёрка на дрэве ў парку Алмааты, Казахстан.

64-гадовы Бэрнард Сатан каля рэшткаў свайго дому, разбуранага ўраганам "Майкл". Флорыда, ЗША.

Партрэты лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына (зьлева) і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на выставе пад назвай MonuMental ананімнага мастака, вядомага пад псэўданімам Saint Hoax. Лічыцца, што гэта сырыйскі мастак, які малюе палітычных дзеячаў і зорак поп-культуры.

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл падчас асьвячэньня храму Ўсіх Сьвятых у Менску.

Студэнты рэлігійнай школы ў пакістанскім горадзе Карачы здаюць паўгадовыя экзамэны.

Аўганская жанчына ідзе зь дзіцем у старым квартале гораду Герат.

14 кастрычніка ў Кіеве дзясяткі тысяч ультраправых актывістаў і ветэранаў канфлікту на ўсходзе Ўкраіны прайшлі маршам праз цэнтар гораду.

Адноўленая магілёўскімі актывістамі магіла ўдзельніка беларусізацыі 1920-х гадоў настаўніка Ц.Цімашэнкі.

Горадня рыхтуецца да візыту кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Стыхійны сход у пасёлку Багушэўск Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці супраць закрыцьця шпіталю. 19 кастрычніка.

Улады Беларусі распачалі рэканструкцыю Народнага мэмарылу ў Курапатах.

Рэканструкцыя галоўнай алеі Народнага мэмарылу ў Курапатах.