Стоп-кадры тыдня: Мароз у Кіеве, вечарына транссэксуалаў у Пешавары, конкурс прыгажосьці пеўняў у Кітаі, тарнада ў Джорджыі
Сонечны, марозны дзень у Кіеве.
Пасьля бою ў ірацкім Масуле.
Аўганскія дзяўчаты з шааліньскага ушу клюбу падчас трэніроўкі на вяршыні пагорку ў Кабуле.
38-гадовы Нермін Халіладзіч з Босьніі і Герцагавіны мае незвычайную здольнасьць прымацаўваць да свайго цела розныя рэчы. Ён кажа, што яго цела выпраменьвае адмысловую энергію. Ён кажа, што ў стане трымаць на целе лыжкі, відэльцы, нажы і іншыя кухонныя прыборы, а таксама пульты дыстанцыйнага кіраваньня, плястмасавыя вырабы, а таксама сотавыя тэлефоны.
Вечарына транссэксуалаў у Пешавары. Узброеныя паліцыянты ахоўваюць дзьверы. Транссэксуалы ў Пакістане рызыкуюць спазнаць гвалт у кансэрватыўнай мусульманскай краіне, дзе яны часта працуюць танцорамі на вясельлях і іншых вечарынках, але ім рэдка дазваляюць праводзіць свае святы.
Брат і сястра ў лягеры ўцекачоў у Гераце.
Дэпартаваны зь Нямеччыны аўганскі ўцякач у міжнародным аэрапорце ў Кабуле.
Ірацскі хлопчык побач з флямінга на чорным рынку ў горадзе Эн-Наджаф.
Конкурс прыгажосьці пеўняў напярэдадні кітайскага Новага году Пеўня.
Ровар з дровамі для ацяпленьня і гатаваньня ежы на дарозе ў Ісламабадзе, Пакістан.
Белахвосты арол ловіць рыбу ў бухце Залаты Рог ў раёне Ўладзівастоку.
Людзі ўтварылі жывы ланцуг праз Днепр у часе сьвяткаваньня Дня саборнасьці ў Кіеве 22 студзеня.
У штаце Джорджыя ахвярамі тарнада 22 студзеня сталі як найменей 11 чалавек, яшчэ 23 пацярпелі.
Зьнішчэньне канфіскаванай кантрабанды і наркотыкаў падчас Міжнароднага дня мытнікаў у Карачы ў Пакістане.