Стоп-кадры тыдня: Адкрыцьцё Паралімпіяды ў Рыё, датэрміновае галасаваньне ў Беларусі, падрыхтоўка да сьвята ахвярапрынашэньня ў Пакістане
Цырымонія адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў у Рыё-дэ-Жанэйра, 7 верасьня.
Жанчына падымаецца на вяршыню гары Аn-Нур, дзе, як вераць мусульмане, Прарок Мухамaд атрымаў першыя словы Карану.
Расейская касьмічная капсула "Саюз" прызямляецца з чатырма чальцамі экіпажу ў казаскім стэпе.
Ульляна і Сяргей пакідаюць бамбасховішча, у якім яны жылі пасьля разбурэньня іх дамоў у Данецку непадалёк ад лініі фронту.
Жанчына з ваенізаванай групоўкі Хуці на парадзе ў Сане (Емэн).
Беларускі салдат падчас датэрміновага галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах.
Афганскі хлопчык на ўскрайку гораду Герат.
Пакістанскія мужчыны рыхтуюцца да сьвята ахвярапрынашэньня ў Карачы.
Байцы Свабоднай сырыйскай арміі запускаюць ракеты Град у напрамку сілаў ляяльных Башару аль-Асаду.
Жанчына шпацыруе па наберажнай ракі Ішым у Астане (Казахстан).
Манашкі з кангрэгацыі "Місіянэркі любові" моляцца падчас гадавіны сьмерці Маці Тэрэзы ў Калькуце (Індыя).