Стоп-кадры тыдня: паводка ў ЗША, хадж у Мэку, баі ў Іраку
Людзі шукаюць паратунку ад паводкі пасьля ўрагану "Гарві" ў Х'юстане, штат Тэхас, ЗША.
Мусульманскія паломнікі на гары ан-Нур каля Мэкі, 28 жніўня.
Традыцыйная штогадовая "бітва памідорамі" ў мястэчку Буньёль у Гішпаніі, 30 жніўня.
Запуск балістычнай ракеты з карабля ЗША падчас вучэньняў у Ціхім акіяне, 29 жніўня.
Чакаючы дапамогі пасьля ўрагану "Гарві", Х'юстан, ЗША, 27 жніўня.
Сцэна з мастацкага фэстывалю "Burning Man" у пустыні Блэк-Рок, штат Нэвада, ЗША.
Дзяўчынка, параненая ў памылковай паветранай атацы ўрадавых аўганскіх войскаў, калі замест талібаў цэльлю сталі цывільныя асобы ў правінцыі Герат.
Выраб традыцыйнага дэсэрту джэлабі на малым заводзе ў Кабуле.
Манахі-даасісты з Кітаю падчас музычнага фэстывалю на Паклоннай гары ў Маскве .
Ахвярны вярблюд, які будзе забіты ў гонар сёлетняга хаджу ў Мэку, Пакістан.
Малітва вернікаў каля сьвятыні Кааба ў Мэцы, перад пачаткам сёлетняга хаджу.
Расейскі зьнішчальнік Су-30СМ падчас авіяпараду ў базе Кубінка каля Масквы.
Запуск паветраных зьмеяў ў Царыцынскім парку ў Маскве.
Пасьля баёў у вёсцы недалёка сырыйскага гораду Алепа.
Сырыйскія ўцекачы ў Турцыі, блізка мяжы з Сырыяй.
Паломнікі ў Мэку ў аэрапорце Караля Абдулазіза ў Савудаўскай Арабіі.
Эпізод з баёў паміж ірацкімі ўрадавымі сіламі і баевікамі "Ісламскай дзяржавы".