Жырыноўскі ў студні, галубы ў Аўганістане, партрэт Пуціна ў Ялце. Фота тыдня
Сьвяткаваньне Каляды ў Марцьянаўцы, 110 кілямэтраў на ўсход ад Менску, Беларусь.
Галубы над хатамі Кабулу, Аўганістан.
Праваслаўнае Вадохрышча ў Дняпры. Кіеў, Украіна.
Антыфашыстоўскі мітынг у памяць забітых у 2009 годзе Станіслава Маркелава і Анастасіі Бабуравай. Масква, 19 студзеня.
Таліб, арыштаваны аўганскай паліцыяй. Джалалабад, Аўганістан
Удзельнік сьвяткаваньня Хрышчэньня ў Алматы са смарфонам, Казахстан.
Прабітыя кулямі дамы на паўднёвым усходзе Турцыі, блізу мяжы з Іракам.
Беларускія жаўнеры у чарзе на Вадохрышча. Вёска Жадомля, за 40 км на ўсход ад Менску. 19 студзеня, Беларусь.
Палітык Уладзімер Жырыноўскі ў часе Вадохрышча на плошчы Рэвалюцыі ў Маскве. Расея.
Пасля тэракту на ўскраіне Пэшавару, дзе 19 студзеня былі забітыя 11 чалавекі 17 параненыя. Пакістан.
Сабака ў полі на ўскрайку Сэрбіі, дзе мігранты нядаўна перасяклі мяжу з Макэдоніяй.
Вадохрышча ў Менску, 19 студзеня. Беларусь.
Дзеці шукаюць у канале плястык для перапрацоўкі. Пэшавар, Пакістан.