Стоп-кадры тыдня: Матацыклы, галубы і футбол
Жанчыны ў традыцыйных строях разглядаюць інсталяцыі з залатымі рыбкамі на Мастацкім акварыюме-2018 ў Токіё. (Reuters/Kim Kyung-Hoon)
Людзі едуць на матацыклах і матаролерах па Тайбэйскім мосьце з Саньчуну ў Тайбэй на працу. На Тайвані на 23 мільёны жыхароў прыпадае 14 мільёнаў матацыклаў. (EPA-EFE/David Chang)
Работніца традыцыйнай фабрыкі вырабу воўны ў Гераце, Афганістан. (AFP/Hoshang Hashimi)
Прадавачка на рынку ў Казані. (AFP/Benjamin Cremel)
Актывісты гішпанскай дабрачыннай арганізацыі Proactiva Open Arms надзяваюць на статую Калюмба ратавальную камізэльку пасьля таго, як іх судна прыбыла ў барсэлёнскі порт з уратаванымі ля берагоў Лібіі мігрантамі. (Reuters/Albert Gea)
Дэманстранты пратэстуюць супраць правядзеньня карыды перад пачаткам фэстывалю ў Памплёне, Гішпанія. (Reuters/Vincent West)
Пасьля залевы ў Лагоры, Пакістан. (AFP/Arif Ali)
Моладзь зь лягеру для перамешчаных асобаў на мяжы з анэксаванымі Ізраілем Галянскімі вышынямі пратэстуюць супраць рэжыму Башара Асада. (AFP/Jawad Abu Hamza)
Парад ЛГБТ-прайд у Стамбуле 1 ліпеня. (EPA-EFE/Sedat Suna)
70-гадовы Абдул Гані корміць галубоў на даху свайго дома ў афганскай правінцыі Герат. (AFP/Hoshang Hashimi)
Дзіся з сырыйскай правінцыі Дара ў лягеры на пераходзе праз іярданскую мяжу. (AFP/Mohamad Abazeed)
Расейскі заўзятар сьвяткуе перамогу Расеі ў матчы з Гішпаніяй на ЧС-2018. (AFP/Konstantin Chalabov)