Стоп-кадры тыдня: Заўзятары, пацыфісты і пылавыя буры
Мараканскі заўзятар зь мячом на Краснай плошчы ў Маскве пасьля матчу Марока - Партугалія на ЧС-2018 20 чэрвеня. (Reuters/Sergei Karpukhin)
Журналісты здымаюць картэж у Пэкіне, у якім, як мяркуецца, едзе паўночнакарэйскі лідэр Кім Чон Ын, 19 чэрвеня. (AP/Andy Wong)
8-гадовая Мая Мухамад Алі Мэрхі на пратэзах, якія яе бацька зрабіў з бляшанах, у лягеры для перамешчаных асобаў у паўночнасырыйскай правінцыі Ідліб. (AFP/Aaref Watad)
Афганскі падзёншчык на вугальным складзе на рынку ў Мазары-Шарыфе. (AFP/Farshad Usyan)
Японскі заўзятар паказвае язык перад матчам ЧС-2018 Японія - Калюмбія ў Саранску, Мардовія. (AFP/Juan Barreto)
Расейская заўзятарка на матчы Расея - Эгіпэт у Ніжнім Ноўгарадзе. (AFP/ Johannes Eisele)
Індыйскія вучаніцы-мусульманкі напярэдадні Міжнароднага дня ёгі ў адной з школ у Ахмадабадзе. Міжнародны дзень ёгі адзначаецца 21 чэрвеня. (AP/Ajit Solanki)
Паводка на вуліцах Ніжняга Ноўгараду, Расея. (Reuters/Murad Sezer)
Ронскі ледавік каля перавалу Фурка ў Швэйцарыі. Гэты найстарэйшы ў Альпах ледавік накрыты спэцыяльнымі прасьцінамі, якія не даюць ільду раставаць. (EPA-EFE/Urs Flueeler)
Прадстаўнікі вэтэранскіх арганізацыяў і шахцёраў патрабуюць выплаты заробкаў і захаваньня сацыяльных ільготаў і пэнсіяў на дэманстрацыі пратэсту перад Вярхоўнай Радай у Кіеве. (Reuters/Valentyn Ogirenko)
Кірмаш падчас сьвята Ід аль-Фітр у Равалпіндзі, Пакістан. (Reuters/Faisal Mahmood)
Паліцыянт спрабуе зьняць пратэстоўца з паліцэйскага аўтамабіля падчас дэманстрацыі перад парлямэнтам у Скоп'і супраць македонска-грэцкага пагадненьня аб новай назьве Македоніі. (AP/Boris Grdanoski)
Дарога ў Такацукі, Заходняя Японія, пашкоджаная землятрусам. (Kyodo/via Reuters)
Афганскі пацыфіст адпачывае пасьля Маршу міру ў Кабуле, 18 чэрвеня. (AFP/Wakil Kohsar)
Пылавая бура з дажджом відна на даляглядзе ў Лакнаў, Паўночная Індыя. (AP/Rajesh Kumar Singh)