Пчолы пад Менскам, заезд у Ашгабаце, споведзь у Прышціне. 17 фотаімгненьняў тыдня.
Мэдычныя працаўнікі пераносяць пацыента ў інфэкцыйны шпіталь у Санкт-Пецярбургу, Расея.
Вугорскі калектыў народнага танцу на Плошчы герояў у Будапэшце 4 чэрвеня.
Пчолы на рапсавым полі на ўскраіне Менску.
Прадавачка марозіва ў цэнтры Масквы.
Пакістанцы расьпілоўваюць бярвеньні на рынку драўніны ў Лагоры.
Дзяўчынка корміць галубоў у Сараеве.
Рака Амбарная каля Нарыльску афарбоўваецца ў чырвоны колер пасьля выцеку дызельнага паліва, 3 чэрвеня.
Роварны заезд у Ашгабаце з удзелам прэзыдэнта Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдава, 3 чэрвеня.
Аўтобус на вуліцы ў Карачы, Пакістан.
Традыцыйная аўганская мужчынская гульня пад назвай «дора», правінцыя Кандагар.
Чыгуначны мост праз раку Кола, які разваліўся пасьля таго, як 3 чэрвеня былі размытыя падмуроўкі пры хуткім раставанні сьнегу і моцных патоках вады пад Мурманскам.
Багаслужба ў Багаяўленскім саборы ў Маскве.
Фэльчар у ахоўным адзеньні аглядае пацыента ў вёсцы Новы Обаль у Віцебскай вобласьці.
Дзіцячы дзень у Бішкеку, Кіргізстан.
Ганаровая варты пад моцным дажджом на Магіле невядомага салдата ў цэнтры Масквы.
Работнік у масцы на будаўнічай пляцоўцы газаправоду «Балканскі паток» каля вёскі Каменава, Баўгарыя.
Нядзельная споведзь у саборы Маці Тэрэзы ў Прышціне, Косава.