Стоп-кадры тыдня: карэйскія ракеты, ураган у Маскве, рамазан
Ірацкая ўцякачка зь дзіцем пасьля прыбыцьця ў бясьпечнае месца пасьля ўцёкаў з Мосулу, дзе працягваюцца баі ўрадавых войскаў з баевікамі "Ісламскай дзяржавы". (AFP/Karim Sahib)
Жанчына сядзіць перад шпіталём пасьля тэракту ў Кабуле, 31 траўня. (Reuters/Mohammad Ismail)
Афганская дзяўчынка чытае Кур'ан у мячэці падчас сьвятога месяцу рамазан у Кабуле, 30 траўня. (epa/Hedayatullah Amid)
Матацыклісты праяжджаюць міма талерак зь ежай, выстаўленай на вуліцы ў Карачы, Пакістан, для тых, хто канчае дзённы пост месяцу рамазан. (AFP/Asif Hassan)
Работнік гарадзкіх службаў правярае вечны агонь у Аляксандраўскім садзе пасьля ўрагану 29 траўня. (AFP/Kirill Kudryavetsev)
Фрагмэнт Сьцяны смутку, помніка ўсім ахвярам савецкіх палітычных рэпрэсіяў у майстэрні ў Маскве, дзе ён ствараецца. (TASS/Mikhail Japaridze)
Падчас пратэстаў супраць адключэньня электрычнасьці ў Карачы, Пакістан, былі пашкоджаныя вадаправодныя лініі. (Reuters/Akhtar Soomro)
Падчас урагану ў Маскве 29 траўня загінула як найменей 16 чалавек. (AFP/Kirill Kudryavtsev)
Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чон Ын інспэктур выпрабаваньне новага супрацьпаветранага ўзбраеньня. Недатаваная фатаграфія, пашыраная афіцыйным інфармацыйным агенцтвам Паўночнай Карэі.
Афганскія хлопчыкі падчас рамазану чытаюць Кур'ан у мэдрэсэ ў Кабуле. (Reuters/Omar Sobhani)
Дзеці ўцекачоў у лягеры для часова перамешчаных асобаў паміж Ірбілам і Мосулам. (AFP/Karim Sahib)
Выпрабаваньне паўночнакарэйскай ракетнай сыстэмы 28 траўня.