Абама ў Хірасіме, Ісмаілава і Саўчанка на волі, Пуцін на хакеі
Прэзыдэнт ЗША абнімае Сігеакі Моры, які перажыў атамнае бамбаваньне Хірасімы 6 жніўня 1945 г. Мэмарыяльны парк міру ў Хірасіме, 27 траўня.
Цырымонія пахаваньне двух байцоў батальёну "Айдар", якія загінулі на Данбасе, на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве. 26 траўня.
Затрыманьне пратэстоўца ў францускім горадзе Нант. 26 траўня.
Журналістка Радыё Свабода Хадзіджа Ісмаілава дае інтэрвію пасьля яе вызваленьня з турмы. Баку, 25 траўня.
У фабрыцы алюмініевых вырабаў у Дгацы, Банглядэш.
Дыгітальная інсталяцыя ў прэсавым цэнтры сустрэчы G-7 у Японіі.
Украінская лётчыца Надзея Саўчанка размаўляе з журналістамі на лётнішчы Барыспаль пасьля яе вызваленьня з турмы ў Расеі. 25 траўня.
Вуліца ў Кабуле пасьля бомбавай атакі тэрарыста-сьмяротніка. 25 траўня.
Грузінскія вайскоўцы ўсталёўваюць амэрыканскі сьцяг падчас сумесных грузінска-амэрыканскіх вучэньняў каля Тбілісі. 24 траўня.
Пратэст у індыйскім горадзе Срынагар супраць затрымкі ў выплаце заробкаў. 24 траўня.
Выпускніцы сярэдняй школы ў Екацярынбургу. 24 траўня.
Від на мячэць "Сэрца Чачні" і бізнэсовы квартал "Грозны-сіты". Грозны, 23 траўня.
Славацкая тэнісістка Ганна Караліна Шмідлава на турніры French Open. Парыж, 23 траўня.
Урадавыя ірацкія сілы наступаюць на горад Фалуджа, які знаходзіцца ў руках "Ісламскай дзяржавы". 23 траўня.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на цырымоніі ўзнагароджаньня пераможцаў сусьветнага хакейнага чэмпіянату ў Маскве. У фінале Канада перамагла Фінляндыю зь лікам 2:0. 22 траўня.
Жанчына чытае Каран на могілках у Карачы, Пакістан. 23 траўня.