Фотаімгненьні тыдня: сабака з чуйным нюхам і чэрап Пуціна ў Бухарэсьце, зацьменьне, сьпёка, Каны
Сабака, які здольны выкрываць выбуховыя матэрыялы, рыхтуецца праверыць стэнд румынскай арміі на вайсковай выставе ў Бухарэсьце.
Афганскія дзеці наведваюць адукацыйнае мерапрыемства, арганізаванае Pen Path, ініцыятывай грамадзянскай супольнасці, якая забясьпечвае адукацыю афганскіх дзяцей у рэгіёнах, дзе няма школы.
Мадэль з Малдовы ў Канах напярэдадні цырымоніі адкрыцця 75-га Канскага кінафэстывалю.
Мужчына лашчыць сабаку ў мэтро Харкава. Нягледзячы на тое, што расейскія бамбаваньні Харкава паменшыліся, некаторыя жыхары па-ранейшаму выкарыстоўваюць мэтро як часовае бамбасховішча.
Маланка асьвятляе неба над адным з вугорскіх гарадоў.
Хлопчык гуляе на вуліцы падчас моцнай пясчанай буры ў сталіцы Ірану Тэгеране.
Чалавек каля разбуранага моста на дарозе каля ўкраінскай вёскі на поўнач ад Харкава.
Пасьля выбуху на вуліцы ў Карачы (Пакістан) 17 траўня.
Сцэна з акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну перад амбасадай Расеі ў Бухарэсце.
Гарачы дзень у Лагоры (Пакістан).
60-гадовы мясцовы жыхар Мікалай стаіць у сваім склепе, які ён выкарыстоўваў як сховішча падчас расейскага нашэсьця, і дзе цяпер жыве пасьля разбурэньня ягонага дома, у вёсцы Казаровічы на поўнач ад Кіева.
Месяц бачны падчас поўнага месяцовага зацьменьня ў Скоп'е, Паўночная Македонія, 16 траўня.
Удзельніца акцыі пратэсту ў цэнтры Лёндану супраць кіравання талібаў у Афганістане.