«Ня толькі вайна». 17 фотаімгненьняў мінулага тыдня.
Алімпійская чэмпіёнка і чэмпіёнка сьвету Рута Мэйлютыце пераплывае басэйн, афарбаваны ў чырвоны колер, перад амбасадай Расеі ў Вільні.
Пэрон на чыгуначным вакзале ў Краматорску пасьля расейскага абстрэлу 8 красавіка. Загінулі ня менш як 50 цывільных асобаў, у тым ліку пяцёра дзяцей.
Чалавек у масцы Ўладзіміра Пуціна на фоне зьнішчанага расейскага танка, Буча, 7 красавіка.
Басэйн каля вілы расейскага прапагандыста Ўладзіміра Салаўёва ў Італіі, афарбаваны ў чырвоны колер на знак пратэсту супраць нападу Расеі на Ўкраіну.
Ваеўнікі Талібану перад шпіталем пасьля тэрарыстычнай атакі на найбольшы мячэт у Кабуле.
Людзі плаваюць у канале, каб астудзіцца, на ўскраіне Карачы, Пакістан, 6 красавіка.
Сьнегапад у Маскве, 6 красавіка.
Помнік украінскаму паэту Тарасу Шаўчэнку на цэнтральнай плошчы ў Барадзянцы пасьля расейскіх абстрэлаў.
Чалавек рыхтуе салодкія напоі падчас мусульманскага посту Рамадан у Карачы, Пакістан.
Румынская паліцыя запальвае рознакаляровыя дымавыя ракеты падчас акцыі пратэсту канфэдэрацыі прафсаюзаў перад офісам румынскага ўраду ў Бухарэсьце.
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі размаўляе з журналістамі пасьля таго, як 4 красавіка ўбачыў вуліцы Бучы, пакрытыя целамі забітых мірных жыхароў.
Сцэна з абложанага расейскім агрэсарам Марыюпалю, 4 красавіка.
Людзі атрымліваюць бясплатнае харчаваньне падчас мусульманскага посту Рамадан у Пэшавары, Пакістан.
Царква на фоне нафтаперапрацоўчага завода каля Адэсы, які загарэўся пасля расейскага ракетнага ўдару.
У двары свайго дома на ўскраіне Кіева 6-гадовы Ўлад Танюк стаіць каля магілы сваёй маці Іры Танюк, якая памерла ад голаду і стрэсу праз расейскае ўварваньне.
Людзі моляцца перад падмацункам пасьля мусульманскага посту Рамадан, Пешавар, Пакістан.
Іранскі работнік трымае тацу з адмысловым прысмакам, які традыцыйна падаюць на Рамадан, Тэгеран.