Стоп-кадры тыдня: РПЦ і космас, нягоды мігрантаў, Масьленіца

Мігранты ў чарзе па суп у імправізаваным лягеры каля грэцкай вёскі Ідамэні, дзе сабраліся тысячы ўцекачоў, спыненыя блякадай эўрапейскіх межаў. (AFP/Daniel Mihailescu)

Праваслаўны сьвятар бласлаўляе касмаплаў Саюз ТНА-20М перад запускам з касмадрому Байканур у Казахстане, 17 сакавіка. (AFP/Kirill Kudryavstev)

Цыганка стаіць на каленях і плача перад шыхтом паліцыянтаў падчас пратэстаў у пасёлку Пляханаве ў Тульскай вобласьці Расеі, 17 сакавіка. (TASS/Sergei Starikov)

Афганскія акторы ў п'есе, у якой расказваецца пра забойства Фархунды Малікзады ў Кабуле. У выніку фальшывага абвінавачаньня ў спаленьні Карана, яе зьбілі палкамі і камянямі, скінулі з даху, пераехалі машынай, падпалілі і кінулі ў раку. Паліцыя была побач і назірала за ўсім гэтым. (AFP/Shah Marai)

Маленькі мігрант у лягеры ўцекачоў на грэцка-македонскай мяжы, 16 сакавіка. (epa/Nake Batev)

Бітае шкло на дарозе пасьля выбуху бомбы ў аўтобусе ў пакістанскім горадзе Пэшавары, 16 сакавіка. (epa/Bilawal Arbab)

Прарасейская сэпаратыстка займае агнявую пазыцыю ў будынку школы ў вёсцы Зайцава Данецкай вобласьці. (epa/Alexander Ermochenko)

Ваяўнік групоўкі Джэйш-уль-Іслам бяжыць у сховішча каля лінію фронту ў раёне Жобар на ўсходняй ускраіне Дамаску. (AFP/Amer Almohibany)

Селянін зьбірае ўраджай брокалі ў горадзе Аль-Ансарыя на поўдзень ад лібанскага Сідону. (Reuters/Ali Hashisho)

Кіргіскія паляўнічыя з сваімі залатымі арламі на сьвяце паляўнічых Салбурун у вёсцы Алыш каля Нарыну, за 350 кілямэтраў ад Бішкеку. (AFP/Vyacheslav Oseledko)

Мігранты на бродзе праз раку каля грэцка-македонскай мяжы на захад ад грэцкай вёскі Ідамэні. (Reuters/Stoyan Nenov)

Маладыя акторкі рыхтуюцца да адзначэньня Масьленіцы ў казаскім Байкануры. (AFP/Kirill Kudryavtsev)

Чалавек узлазіць на слуп падчас сьвяткаваньня Масьленіцы ў парку Горкага ў Маскве. (Reuters/Maxim Shemetov)